Людзі і справы

Чэмпіён з вуліцы Савецкай. Гродзенскі юнак распавёў, як за некалькі дзён прадае 300 газет

17-гадовага Паўла Русака можна ўбачыць на пешаходнай вуліцы Савецкай кожную сераду і чацвер. Хлопец прадае газеты і робіць гэта вельмі актыўна. Нягледзячы на хваробу, ён стараецца быць паспяховым у продажах і нават мае ўласных пастаянных кліентаў.

Мець уласныя кішэнныя грошы, каб не браць у бацькоў, марыць любы школьнік. Менавіта таму Павел летам 2017 года прыйшоў у рэдакцыю газеты «Вячэрні Гродна». Там якраз патрэбныя былі маладыя распаўсюднікі. Тры месяцы летніх вакацый хлапчук прадаваў газеты ў розных месцах горада. Праз год ён зноў вырашыў падзарабіць і стаў больш актыўнічаць — таму і зарабіў больш.

Працу сумяшчае з вучобай

Летам школьнік прадаваў столькі газет, колькі не прадаюць у крамах. Таму вырашыў працягнуць продажы і восенню. З часам праблем няма — атрымліваецца сумяшчаць з вучобай.

Павел Русак, хлопец які прадае газеты

Ёсць свае кліенты

Павел прысвячае распаўсюду газет 3−4 гадзіны ў дзень. Актыўныя дні гэта серада і чацвер, калі выходзіць газета. Улетку акрамя Паўла на Савецкай працуюць і іншыя распаўсюднікі, але ніхто не трымаецца так доўга, як гэты 17-гадовы хлопец. Гэтым летам Павел прадаў 4000 газет, у сярэднім 300 на тыдзень.

«У мяне ўжо ёсць свае кліенты, якія ахвотна бяруць газету. Я не толькі імкнуся распаўсюджваць яе на Савецкай, але таксама езджу на рынкі. Улетку ў мяне ў дзень бралі па 100 газет, цяпер не вельмі актыўны перыяд — у сярэднім каля 50. Але ёсць такія, што і па некалькі газет бяруць».

Павел Русак падчас працы на вуліцы Савецкай

Вулічны продаж газет — як і 100 гадоў таму

Павел вучыцца ў 11 класе СШ № 27 і плануе паступаць ва ўніверсітэт. Праўда, куды — пакуль не ведае. У хлапчука ДЦП, але для яго хвароба гэта не перашкода. У перспектыве гродзенец хацеў бы адкрыць сваю справу і стаць прадпрымальнікам.

«Я не сяджу на месцы і ўжо цяпер збіраю грошы. Можа, калі-небудзь адкрыю сваю справу. А прадаваць газеты мяне ніхто не вучыў. Я проста хаджу і прапаную прадукцыю на той жа вуліцы, дзе гродзенскія падлеткі рабілі тое ж 100 гадоў таму».

Падзяліцца
Меткі: асобыпраца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024