Людзі і справы

«Багацце — не мэта». Блогер з Гродна гуляе ў GTA і добра зарабляе на гэтым

Чатыры гады таму гродзенец Мікіта Вярцейка, вядомы ў інтэрнэце як «Вертеич», і не думаў, што будзе зарабляць добрыя грошы, гуляючы ў GTA. Сёння ён гуляе, каментуе геймплэй і ўсё гэта выкладвае на YouTube. Апошнія два гады заробак ад любімага занятка дазваляе забяспечваць сябе і блізкіх.

Пасля школы Мікіта вучыўся ў адным з гродзенскіх каледжаў на аператара ЭВМ. Вучоба давалася няпроста, а вось у камп’ютарныя гульні гуляць падабалася. Мікіта мог суткамі не выходзіць з дому і сядзець у камп’ютары. З-за гэтага нярэдка здараліся канфлікты з маці.

«З дзяцінства я фанацеў ад вядомых блогераў, з усімі заўсёды хацелася мець зносіны. Але кім я быў тады: ім пішаш, а яны не адказваюць — ігнораць. Цяпер настаў такі час, што некаторыя вядомыя блогеры самі могуць напісаць і ўсе ідуць з табой на кантакт. Я навучыўся размаўляць з такімі людзьмі. Але прыйшлося пераадолець усе перашкоды на шляху.

Падчас вучобы я часта прапускаў заняткі ў каледжы, заставаўся дома і гуляў у GTA SAMP [неафіцыйная мадыфікацыя для гульні Grand Theft Auto: San Andreas, якая дадае магчымасць шматкарыстальніцкай гульні - рэд.]. Першыя два гады было цяжка сабраць нават тысячу падпісчыкаў на сваім канале. Калі адно маё відэа набрала пад 4000 праглядаў я ўжо думаў, што гэта поспех. Працягваў рабіць падобныя відэа і каментаваў геймплэй".

«Дабрачыннасць» прыцягнула падпісчыкаў

Праз некаторы час прагляды на канале Мікіты зноў упалі. Гродзенец стаў эксперыментаваць, здымаў вясёлыя моманты ў гульні, на гэтым і збіраў прагляды. Сёння «Вертеич» працягвае рабіць кантэнт у забаўляльным жанры.

«Каб стаць папулярным, трэба было рабіць у віртуальным свеце тое, чаго не рабілі іншыя. А там усё як у жыцці. Я стаў займацца так званай «дабрачыннасцю»: раздаваў у гульні людзям грошы (данат — валюту) і праводзіў эксперыменты. Неяк даў аднаму небагатаму мільён. Пасля гэтага быў скачок — за лета на мяне падпісалася каля 30 000 чалавек.

Менавіта дабрачыннасць прыцягнула падпісчыкаў, а потым я пачаў рабіць вясёлыя ролікі звязаныя з сацыяльнымі эксперыментамі. Неяк раз я прыкінуўся бяздомным і пазнаёміўся з такім жа гульцом. Мой сябар падышоў да гэтага чалавека і даў яму мільён. Мы глядзелі, ці падзеліцца ён са мной гэтымі грашыма ці не. Калі ён дзяліўся, то я яму яшчэ больш даваў. Быў яшчэ цікавы эксперымент: ці зможа бедны забіць любога іншага гульца за грошы. Як ні дзіўна, але ўсё згаджаліся".

Гульня перажывае цяжкія часы

Мікіта кажа, што быў першым, хто пачаў праводзіць эксперыменты і займацца «дабрачыннасцю» ў GTA SAMP. Праз некаторы час і іншыя блогеры пачалі праводзіць падобныя эксперыменты і за кошт гэтага папулярызавалі свае каналы.

«Калі я пачынаў гуляць, праект „Arizona“ — наш віртуальны свет у гульні - быў вельмі маленькім і гуляла там каля 400 чалавек. А зараз ён самы папулярны сярод гульцоў GTA SAMP. Сама гульня зараз перажывае складаныя часы і я паціху cвой канал адаптую пад GTA 5 [больш новая і сучасная частка гульні - рэд.]. Я лічу, што поспех невялікі ўжо ёсць. Надакучыць людзям GTA — буду шукаць іншую гульню, сёння на стрымінгавай платформе такіх шмат. Усяго толькі трэба паглядзець, дзе больш людзей глядзіць і гуляе».

«Праз сілу ніколі нічога не рабіў»

З 2017 года гродзенец сам сябе забяспечвае. У рэальным жыцці ён марыў стаць шліфоўшчыкам па дрэве, вучыўся на аператара ЭВМ, але ў выніку стаў гульнявым блогерам і можа сабе дазволіць многае.

«Я не ведаю, чаму цікавы людзям. Усе кажуць, што ў мяне голас дзіўны. А ён у мяне звычайны, як і ў любога чалавека. А так я проста гуляю дзеля свайго задавальнення і агучваю гэта. Відэа мантую ў кайф і яшчэ грошы атрымліваю за гэта. Праз сілу ніколі нічога не рабіў, пры гэтым заробак у мяне добры».

Мікіта Вярцейка, вядомы ў віртуальным свеце як «Вертеич»

«Дзе здымаеш — там і зарабляеш»

Свой самы папулярны ролік — «Як я выдаткаваў у гульні 100 тысяч долараў» — «Вертеич» зрабіў вельмі хутка. 10 хвілін гульні, 20 хвілін на мантаж і па выніку 1,5 млн праглядаў.

«Я не чакаў такога, але часам такія відэа набіраюць вельмі шмат праглядаў. На YouTube мне не даводзіцца сябе рэкламаваць і супрацоўнічаць з рознымі букмекерскімі канторамі і казіно. Заробак ідзе з-за таго, што я здымаю відэа на серверах. Хочаш ці не хочаш, грошы ты ўсё роўна атрымаеш. Ты заходзіш на які-небудзь сервер, туды і твае падпісчыкі заходзяць.

Са свайго заробку я плачу падаткі ў Беларусі. Партнёрка на YouTube гэта некалькі сотняў долараў у месяц, усё залежыць ад перыяду. Ёсць і іншыя праекты, дзе добра плацяць. Ты можаш здымаць відэа ў GTA SAMP, ёсць GTA Расія, а ёсць GTA 5 і ўсюды розныя рэжымы і праекты. Дзе здымаеш — там і зарабляеш.

Калі ты за месяц зняў па 10 ролікаў у кожнай гульні і кожны дзень публікаваў відэа, то можна за гэты перыяд купіць BMW X6. А за тры месяцы кватэру. Можна так гуляць і вельмі добра зарабляць, але я публікую мала ролікаў. У мяне няма мэты стаць багатым. Калі ў мяне грошы з’яўляюцца, я іх магу патраціць нават і не на сябе. Маме дам, за кватэру заплачу, дзяўчыне што-небудзь куплю, ды і сяброў куды-небудзь зваджу".

Пачалі пазнаваць у Гродне

Зараз на канале Мікіты крыху больш за 330 тысяч падпісчыкаў.

«У апошні час у мяне выходзіць дзесьці па 2−3 ролікі ў месяц. Шмат што залежыць ад настрою. Я хачу дайсці да 1 мільёна падпісчыкаў. Эксперты ў Санкт-Пецярбургу мне сказалі, калі я буду здымаць 2 ролікі ў дзень, то да Новага года ў мяне стабільна будзе мільён. Але гэта трэба ўвесь час гуляць, а ў мяне ж ёсць дзяўчына і сябры. Пакуль яны да гэтага ставяцца з разуменнем.

Мае падпісчыкі гэта ў асноўным людзі ад 18 да 23 гадоў. Гэта дзіўна, таму што мне ўсё кажуць, што ў мяне кантэнт для маленькіх дзяцей. Глядзяць людзі ў асноўным з Расіі, але ў апошні час мяне сталі пазнаваць і ў Гродне. Іду па вуліцы і чую ад маладых хлопцаў: «О, гэта Верцеіч». Ёсць хлопцы, якія падыходзяць пагутарыць, тады я іх чым-небудзь стараюся частаваць. Камунікую максімальна добразычліва, бо я такі ж як і яны".

Рэклама — зло

Мікіта лічыць, што сёння шмат відэаблогераў, якія ўсё робяць «на пафігізме». З такім стаўленнем да справы яны доўга не працягнуць, кажа ён.

«Трэба паважаць сваю аўдыторыю і рабіць якасны кантэнт. Мая парада блогерам-пачаткоўцам — галоўнае працаваць над каналам і адразу не выкарыстоўваць рэкламу. Толькі калі ў вас будзе каля 20 тысяч, тады можна з кім-небудзь супрацоўнічаць, але не быць нахабным.

Рэклама гэта зло. Вас прадаюць у прамым сэнсе. Не трэба думаць пра грошы, усё рабіць трэба дзеля задавальнення. Калі табе гэта не падабаецца і ў цябе нічога не атрымліваецца, то лепш адразу шукаць іншы занятак".

«Вертеич» кажа, што яму цікава ў будучыні прасоўваць пачаткоўцаў-блогераў з Беларусі.


Канадский видеоблогер про Беларусь: «Сюда стоит вернуться»

Туалетный блогер из России показала самые крутые уборные Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024