Людзі і справы

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам — і пачала несці яйкі!

Незвычайнае каханне голуба і курыцы больш за год назірае на сваім падворку 92-гадовы Анатоль Міхайлавіч. Некалі спайманы голуб асвоіўся ў двары і пасябраваў з курыцай. Тая ж упершыню за доўгі час стала несці яйкі.

Гісторыя кахання птушак пачалося, калі Анатоль Міхайлавіч злавіў у двары свайго прыватнага дома белага голуба. Ён назваўся яго Куба і пасадзіў у клетку ў хляве.

«Спачатку голуб жыў у прасторнай клетцы і я яго ўвесь час карміў, — распавядае Анатоль Міхайлавіч. — Аднойчы я вырашыў да Кубы падсяліць курыцу Машу, якая ў мяне ніколі не неслася. Падумаў, што ёй там будзе лепш, перад тым, як я яе заб’ю».

Голуб Куба і курыца Маша жывуць у двухпавярховай клетцы. Штодня Анатоль Міхайлавіч выпускае іх у двор

Сталі з’яўляцца яйкі - выцягнутыя

Курыца да знаёмства з Кубам была кволая і не магла знаходзіцца з іншымі жывёламі на вуліцы. А ў Анатоля Міхайлавіча, нягледзячы на сталы ўзрост, вялікая гаспадарка: каля 20 трусоў і 15 курэй. Эксперымент з адной клеткай для дзвюх розных птушак нечакана даў вынік.

Праз некаторы час Анатоль Міхайлавіч заўважыў у клетцы курынае яйка, на якім сядзеў голуб. Яйка адрознівалася ад звычайнага — яно было больш выцягнутае.

Справа яйка ад Машы, а злева ад іншай курыцы
«На наступны дзень было яшчэ яйка, праз дзень таксама. Дзень адпачыла Маша і працягнула ў тым жа духу, — распавядае Анатоль Міхайлавіч. — З часам голуб стаў сябе паводзіць больш агрэсіўна. Калі я прыходзіў за яйкамі, ён на мяне з крыламі кідаўся. Нават курыц іншых не дапускаў да Машы!»

Не стаў эксперыментаваць

Пенсіянер некалькі разоў выпускаў голуба з клеткі. Праз пару гадзін Куба прылятаў назад і чакаў магчымасці зноў патрапіць да Машы.

«Гэта дзіўнае каханне, я ніколі такога не бачыў. Унучка прапанавала даць курыцы магчымасць выседзець яйка, але я не стаў эксперыментаваць больш. У гісторыі такога яшчэ не было, каб голуб дапамагаў курыцы апладняцца», — сказаў Анатоль Міхайлавіч.

Анатоль Міхайлавіч з яйкам, якое знесла Маша

Сенсацыі няма

Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі кажа, што голуб наўрацці дапамагае курыцы апладняцца.

«Гэта не нармальна, нейкая кампенсацыя моцная, калі паводзіны з-за адсутнасці адпаведнай асобіны свайго віду на іншы від пераносяцца. Тое, што не мае біялагічнага сэнсу, цяжка тлумачыць. Нешта ў голуба пайшло не так. Наўрадці падобнае магчыма ў прыродзе, бо сэнсу ніякага не мае. Куры і іншыя птушкі могуць адкладваць незаплодненыя яйкі, так што тут сенсацыі няма. Форма яйка не квадратная і нічога асаблівага ў гэтым таксама няма».

Голуб Куба і курыца Маша ў хляве каля клеткі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024