Людзі і справы

Безбар’ерны кінатэатр Гродзенскага дзіцячага хоспіса гатовы прыняць наведвальнікаў

Першы тэставы кінапрагляд у безбар’ерным асяроддзі зладзілі 17 сакавіка «для сваіх». Запрасілі сяброў і валанцёраў хоспіса, каб яны на сабе праверылі зручнасць новай прасторы. Экспертамі па безбар’ернасці кінатэатра сталі прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення асацыацыі інвалідаў-вазочнікаў.

Безбар’ерны кінатэатр Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Сябры і валанцёры хоспіса сабраліся, каб пратэставаць прастору на камфортнасць і даступнасць. Хутка ў гэтым кінатэатры будуць мець магчымасць паглядзець кіно ці мульцікі разам з сябрамі дзеці з цяжкімі формамі фізічнай ці псіхічнай інваліднасці. Такія праглядыды і іншыя мерапрыемствы, што будзе ладзіць у новым памяшканні дзіцячы хоспіс, маюць на мэце інтэграваць асаблівых дзяцей ў грамадстве і знішчаць бар’еры, у тым ліку псіхалагічныя, у стаўленні да людзей з інваліднасцю.

Да звычайнага кінатэатра гэта прастора ўвогуле не падобна. Шэрагаў крэслаў тут няма, сама глядзельная зала хутчэй нагадвае гасцёўню. Канапа, фатэлі-мяхі, воз, ператвораны ў паліцу, карункавыя абажуры на лямпах і дзіцячыя малюнкі на сценах — усе рэчы напаўняюць атмасферу цяплом і камфортам. Акурат такім, па-хатняму ўтульным, і хацелі зрабіць безбар’ерны кінатэатр яго стваральнікі.

Вось так выглядаў кінатэатр ў яшчэ летась, калі толькі пачыналіся будаўнічыя работы

«Плануючы гэту прастору, стараліся для кожнага з наведвальнікаў прадугледзець зручныя месцы. Нехта з вазочнікаў можа застацца на вазку, іншы — пасядзець на канапе. Дзецям з цяжкай фізічнай інваліднасцю можна будзе размясціцца ў бескаркасных фатэлях, што прымаюць форму цела. Гэта дасць ім магчымасць далучыцца да прагляду, бо доўга сядзець у вазках ім цяжка», — распавяла кіраўнічка дзяцячага хоспіса Вольга Шульга.


Безбар’ерны кінатэатр ствараюць у Гродне: далучыцца да добрай справы можа кожны


Таксама стваральнікі ўзялі пад увагу і фактары псіхалагічнага камфорту — вельмі вялікія прасторы прыгнятаюць псіхіку, таму безбар’ерны кінатэатр разлічаны на 20−30 асобаў - такую прастору дзецям лягчэй асвоіць.

Інструктар па тэхніцы язды з асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Барыс Пранько тэстуе прастору на даступнасць. Спрактыкаваным вокам ён заўважае ўсе дробязі, што маюць насамрэч важнае значэнне: «Здароваму чалавеку часам цяжка ўявіць, што патрэбна чалавеку на вазку, тым больш — дзіцяці»

Безбар’ерны кінатэатр у дзіцячым хоспісе — першы ў нашым гораде. Стваральнікі ставілі сабе высокія патрабаванні пры яго стварэнні. А перад пачаткам працы запрасілі сяброў, валанцёраў і дарослых на вазках, каб патэставаць прастору на даступнасць і камфортнасць.


Дзіцячы хоспіс адкрыў у Гродне сэнсарны пакой, на чарзе безбар’ерны кінатэатр


Першых гасцей прасілі быць як мага больш уважлівымі і крытычнымі - калі трэба нешта паправіць, то лепш зрабіць гэта зараз. Як кажа Вольга Шульга, «запрасілі сяброў не для таго, каб нас пахвалілі, а каб пачуць шчырую зваротную сувязь, атрымаць аб’ектыўную ацэнку на вынік нашай працы».

[irp posts="10 519″ name=""Было б сорамна, каб ведала і не дапамагла". Дызайнерка з дзіцячага хоспіса пра тое, як стала валанцёрам"]

Сапраўды экспертныя меркаванні і парады даў стваральнікам кінатэатра Барыс Пранько. У асацыацыі вазочнікаў ён працуе інструктарам па тэхніцы язды, таму спрактыкаваным вокам заўважае ўсе дробязі, што маюць насамрэч важнае значэнне:

«Здароваму чалавеку часам цяжка ўявіць, што патрэбна чалавеку на вазку, тым больш — дзіцяці. Нам лягчэй заўважыць і падказаць пры неабходнасці. Я асабіста магу даволі актыўна і вольна рухацца на вазку, мне адкрыць дзверы не цяжка — а для дзяцей варта дадатковую ручку ўсталяваць ніжэй. Па спусках уздоўж пандусаў для іх трэба прадугледзець більцы, вострыя куты „загладзіць“, бо часам за іх чапляюцца вазкамі. А ўвогуле — зрабілі шмат, і зрабілі добра».

Барыс Пранько: «Я асабіста магу даволі актыўна і вольна рухацца на вазку, мне адкрыць дзверы не цяжка — а для дзяцей варта дадатковую ручку ўсталяваць ніжэй. Па спусках ўздоўж пандусаў для іх трэба прадугледзець більцы, вострыя куты „загладзіць“, бо часам за іх чапляюцца вазкамі»

Паводле Сяргея Рэшчанкі, агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць безбар’ерны кінатэатр «памяшканнем, што адпавядае патрабаванням ХХІ стагоддзя — у адрозненні ад многіх будункаў у нашым горадзе». На выкарыстанне новага кінатэатра Сяргей ужо зараз пачынае складаць планы: «Асацыацыя інвалідаў-вазочнікаў можа праводзіць тут сходы, бо ўласнага офіса ў нас няма. Можна ладзіць сустрэчы з сябрамі, у шашкі-шахматы пагуляць, абмеркаваць нешта. Нават дзень народзінаў - свой ці дзіцяці - можна было б тут адзначыць. Кватэры ў людзей маленькія, пад’езд да іх не заўсёды даступны, а тут можна ўсіх сабраць.»

Глядзельная зала безбар’ернага кінатэатра — кожны можа выбраць сабе зручнае месца для прагляду фільма. Таксама тут збіраюцца праводзіць інтэграцыйныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, што маюць інваліднасць, сустрэчы з бацькамі гэтых дзяцей, працу з валанцёрамі ці публічныя лекцыі па тэматыцы здаровага ладу жыцця

Супрацоўнікі хоспіса таксама настроены як мага больш актыўна выкарыстоўваць новае памяшканне. Тут збіраюцца не толькі разам глядзець фільмы ці мульцікі, але і праводзіць інтэграцыйныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, што маюць інваліднасць, сустрэчы з бацькамі гэтых дзяцей, працу з валанцёрамі ці публічныя лекцыі па тэматыцы здаровага ладу жыцця.

«Хочаца, каб прастора працавала і прыносіла карысць. Каб сюды маглі прыходзіць розныя людзі і каб гэтыя сустрэчы дапамагалі рушыць бар’еры не толькі ў фізічнай прасторы, але і ў свядомасці», — кажа Вольга Шульга.

[irp posts="12 010″ name="Як кантраляваць анкалогію раскажа сацыяльны ролік дзіцячага хоспіса"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024