Людзі і справы

Адкрывае бізнес, сутыкаецца з дыскрымінацыяй, дапамагае бежанцам: што можна даведацца пра беларусаў у Польшчы з загалоўкаў навін?

Рэпрэсіі, вайна, пагаршэнне фінансавага становішча — усё гэта змушае беларусаў і беларусак эміграваць у іншыя краіны. Часцей за ўсё для новага дома выбіраюць Польшчу, Літву, Латвію, Грузію. Да пачатку вайны ў топе была і Украіна. Hrodna.life паспрабаваў зразумець, як будуць выглядаць тыповыя беларус і беларуска, калі сабраць іх партрэт паводле загалоўкаў СМІ. Вось якія беларусы ў Польшчы ў нас атрымаліся.

У Польшчы беларусы застаюцца другі па колькасці групай замежнікаў. Паводле звестак польскага ўпраўлення па справах замежнікаў, восенню 2022 легальна ў Польшчы жыло 59 327 беларусаў.

Адкрывае бізнес

Беларус у Польшчы адкрывае розны бізнэс: ад СТА да б’юці-каворкінга. Часта ў сферу інтарэсаў беларуса ўваходзіць галіна транспарту і лагістыкі. За некалькі гадоў у Польшчы беларус перавёз IT-бізнес, адкрыў канцэптуальныя бары. Не заўсёды беларус пачынае сваю справу з нуля, часам ён купляе гатовы бізнэс, напрыклад, піцэрыю. Адкрыць у Польшчы беларус можа не толькі бізнэс, але і царкву.

Сустракаецца з праблемамі, але адстойвае свае правы

Часам беларус сутыкаецца з дыскрымінацыяй. Напрыклад, спартсменку не дапусцілі да спаборніцтваў праз беларускі пашпарт, а невядомыя забралі дакумент у беларуса і запатрабавалі грошы за яго вяртанне.

Пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расіі цікавасць беларуса да працы ў Польшчы вырасла на 70%. Але са знаходжаннем у краіне ў яго здараюцца праблемы — беларусу адмаўлялі ў выдачы візы ў Польшчы ці не пускалі у краіну праз нямэтавае выкарыстанне візы.

Беларус хоча і ў Польшчы навучаць дзяцей на роднай мове, таму падае заяву на адкрыццё беларускамоўных класаў у школах.

Ілюстрацыя Hrodna.life

Ідзе пад суд і сустракаецца з прэзідэнтам

Беларуса ў Польшчы абвінавацілі ў антыўкраінскіх правакацыях, судзілі за тое, што ён задушыў украінца пры самаабароне або незаконна перасёк мяжу, уцякаючы ад магчымых рэпрэсій. Беларуса затрымалі паводле падазрэння ў арганізацыі незаконнай міграцыі. А яшчэ беларус выпаў з вакна шматпавярховіка.

Беларус прымае ўдзел і ў грамадскім жыцці Польшчы. З ім нават сустракаецца прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У Польшчы беларускі праходзяць ваенную падрыхтоўку, рыхтуюцца супрацьстаяць беларускаму рэжыму і запісваюцца ў харугвы.

Дапамагае іншым

Ёсць беларусы, якія імкнуцца дапамагаць іншым людзям, якія з’ехалі. Напрыклад, у Варшаве беларус адткрыў агенцтва нерухомасці, каб палегчыць пошук жылля. Беларуска зняла дом і прымае ў ім украінскіх і беларускіх уцекачоў, дапамагае ў чатах і падтрымлівае тых, хто з’ехаў. З самага пачатку вайны ва Украіне беларус-валанцёр дамагаў украінскім уцекачам.

Для параўнання: пачытайце нашы матэрыялы 2016 года, дзе мы спрабавалі зразумець тыповага гродзенца і тыповую гродзенку — героеў навінавых загалоўкаў.

Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon

Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024