Закінутая Гродзенская крэпасць, якая перажыла дзве сусветныя вайны, атачае горад з усіх бакоў. Фарты амаль не захаваліся і не кожны зможа іх адшукаць у ваколіцах Гродна. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» распавядзем 5 фактаў з гісторыі калісці вялікай сістэмы ўмацаванняў Расійскай Імперыі.
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Генеральны штаб рускай арміі ў 1887 годзе прыняў рашэнне аб будаўніцтве ў Гродне Узмоцненай пазіцыі. Яна павінна была складацца з пяці земляных фартоў і абараняць пераправы праз Нёман. Чатыры з іх размяшчаліся вакол Занёманскага фарштата, а адзін на правым беразе Нёмана.
Пасля Другой сусветнай вайны з-за актыўнай забудовы Гродна земляныя фарты былі моцна пашкоджаны. Лепш за ўсё захаваўся форт №І. Яго выратавала тое, што ён знаходзіцца ў лесапарку «Пышкі». З фартоў «паўднёвай пазіцыі» лепш за ўсё захаваны форт № IV. Ён знаходзіцца ў раёне гродзенскай больніцы № 4.
Таксама элементы землянога вала можна ўбачыць і на месцы былога форта №ІІ. Зараз там стадыён «Абутнік» каля школы № 12. Ад астатніх фортоў Узмоцненай пазіцыі не захавалася нічога.
Будаўніцтва новых абарончых фартоў распачалося ў 1912 годзе, на загад імператара Мікалая ІІ. Іх будавалі як першую лінію абароны. Другую лінію склалі старыя земляныя фарты. Новая крэпасць павінна была складацца з 13 фартоў, 19 літарных і 23 нумарных апорных пунктаў.
Да пачатку Першай сусветнай вайны ў Гродзенскай крэпасці збудавалі бетонныя брустверы 9 фартоў, 22 будынка казарм і штабоў і некаторыя літарныя апорныя пункты.
Амаль усе гродзенскія фарты і апорныя пункты ўзарвалі ў перыяд Першай сусветнай вайны падчас адступлення рускіх войскаў. Лепш за ўсе захаваўся форт №IX, на якім амаль не вяліся баявыя дзеянні.
Першыя крэпастныя часткі сфармавалі ў перыяд 1913−1914 года. Гэта былі: Гродзенская крэпастная лётніцкая рота і крэпастны авіяцыйны атрад, Гродзенская крэпастная жандармская каманда, крэпастны гараж. Крэпастныя артылерыйскія часткі пачалі фарміраваць толькі летам 1914 года, перад самым пачаткам Першай сусветнай вайны. Сапёрны і тэлеграфны батальёны заарганізавалі ў 1915 годзе.
Калі нямецкія войскі ўвайшлі ў Гродна, яны захавалі для горада статус крэпасці захаваўшы крэпастны раён. Яны пачалі падрыхтоўку Гродна да абароны, на выпадак перахода ў рускай арміі ў наступленне. Таксама немцы распачалі будаўніцтва новых фартыфікацыённых узмацненняў.
У крэпасці аднавілі тэлефонную сетку ў якую ўключылі аб’екты звязаныя з жыццядзейнасцю горада. А таксама службовыя і працоўныя тэлефоны афіцэраў якія служылі ў Гродне.
Баі на фарту №І адбываліся не толькі падчас Першай сусветнай вайны. У ліпені 1944 года на працягу некалькіх дзён тут трымалі абарону некалькі рот савецкіх войскаў. Разбураны падчас Першай сусветнай вайны ўсё роўна заставаўся перашкодай для танкавай дывізіі вермахта.
Форт №ІІ каля вёскі Навумавічы таксама стаў кропкай баявых дзеянняў у 1915 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі выкарыстоўвал форт як месца для смяротнай кары мірных жыхароў Гродна. Менавіта там у 1942 годзе быў растраляны заснавальнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі.
Адзіны форт які цалкам захаваўся — форт №IV. Пасля баявых дзеянняў 31 жніўня — 1 верасня 1915 года, пры адступленні, расійскія вайскоўцы адмовіліся яго ўзрываць. Бо ў памяшканнях крэпасці заставалася 150 раненых аднапалчанаў. Але гэта не дапамагло захаваць іх жыцці. Іх забілі ўвашэдшыя ў форт нямецкімі войскамі.
У савецкія часы форт выкарыстоўвалі памежныя войскі. Да пачатка 1970-х гадоў у ім размяшчаўся закансерваваны запасны камндны пункт. Але пасля замыкання ў праводцы, з-за павышанай вільгаці пацягнуўшае летальны сыход супрацоўніка, камандаванне Гродзенскага памежнага атраду дало загад аб сканчэнні выкарыстання форта.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…