Людзі і справы

«Гродна, які мы бачым і не бачым». Hrodna.life і арт-студыя Кацярыны Забелінай прэзентавалі сумесны праект

Прэзентацыя арт-праекта рэдакцыі Hrodna.life і мастацкай студыі Кацярыны Забелінай прайшла 15 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця. Госці выставы пабачылі малюнкі відаў Гродна, іх прынты на адзенні і посудзе, а таксама фотавыставу пра тое, як мастачкі «сушылі» адзенне з выявамі Гродна ў гродзенскіх дворыках.

І на малюнках, і на фотаздымках праекта адлюстраваны Гродна — «блізкі і шчыры». Якім мы яго бачым і не бачым.

Мець мастацтва бліжэй да сэрца

Усе пачалося, калі Ірына Новік наведала заняткі ў арт-студыі і шчыра захапілася творамі навучэнак.

— Я зразумела, што такі горад — шчыры, блізкі, якім яго бачаць мастакі, не бачыць ніхто. І гэтую гаму пачуццяў мне захацелася перадаць на рэчах, якімі мы карыстаемся штодзень — на футболках і кубках. Малюнкі на вялікіх палотнах нібы трымаюць гледача на дыстанцыі, а тут яны выклікаюць такія цёплыя пачуцці, што хацелася іх бліжэй да сэрца мець, — расказвае Ірына.

Ірына Новік
— Мы рэалізавалі такі праект з Hrodna.life, каб усе адчулі, што Гродна жыве ў нашых сэрцах, і мы гатовыя яго перадаваць у праект, — дзеліцца Кацярына Забеліна. — Да нас прыходзяць людзі, якія яшчэ ўчора казалі, што не ўмеюць маляваць і не трымалі ў руках ні пэндзліка, ні алоўка са школы. І паглядзіце на выдатны вынік. У нас тут і дзеці, і дарослыя, і тыя, хто спачатку сумняваўся ў сваіх сілах.
Кацярына Забеліна з маці
Ірына заўважыла, што большасць творцаў у студыі - менавіта мастачкі, а не мастакі. Гэта добрая тэндэнцыя, лічыць яна: «Калі раней жанчыны ўвесь час трацілі на хатнюю працу, то зараз ёсць альтэрнатыва — можна больш творча і натхнёна правесці свой час. І жанчыны ўмеюць яго выкарыстаць».

Наведвальніцы студыі, чые працы змешчаны на кубках і футболках, кажуць, што навучыцца маляваць можна заўсёды. Гэта дапамагае ім заўважаць змены ў горадзе, псіхалагічна раскрывае і абагачае.

У межах арт-праекту таксама прайшло некалькі майстар-класаў і фотасэт.
У фатаграфічнай частцы праекта Ірына Новік прапанавала мастачкам самім стаць аздобаю для сваіх твораў. «Мы пайшлі ў гродзенскія дворыкі, каторыя мала хто бачыць, са сваімі надрукаванымі на футболках пейзажамі Гродна. Тэмаю выхада ў горад стала сцірка і сушка бялізны. Таму і фотавыставу зрабілі ў выглядзе фота-сушкі».

Аднавіць на фотаздымках Гродна, каторы мы ўжо не бачым ў рэальнасці, дапамаглі даўнія рэчы — каромыслы, вёдры, пранік і дошкі для сціркі бялізны, драўляныя прышчэпкі. Іх прадаставіў для здымак Януш Паруліс, удладальнік прыватнага музея пабытовай гісторыі. Падтрымку ў друку фотагісторыі пра мастацкую сцірку і сушку аказаў фотацэнтр «Мега».

«Для мяне фотапраект пра мастачак і іх узаемаадносіны з уласнымі творамі на фоне горада стаў вельмі цікавым досведам. Тое, як дзяўчаты пражывалі сябе ў прапанаваных абставінах - таксама мастацкае дзеянне. Я рада, што мне пашчасціла гэтыя міні-перфомансы зафіксаваць і што ёсць магчымасць паказаць іх на фотаздымках», — расказвае Ірына Новік, — Такі Гродна гледачы напэўна раней не бачылі!"


Футболкі можна набыць, замовіўшы ў рэдакцыі. Цана — 25 рублёў. Кубкі абыдуцца ў 10 рублёў. Звяртайцеся на info@hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024