
Комплекс будынкаў Брэгмана. Фота 1920-х
Сёння ад другога па велічыні сакральнага будынка яўрэяў у Гродне не засталося і следу. Адзіны напамін аб існаванні гэтай малітоўнай школы — нешматлікія фота першай паловы 20 ст. Не засталося нічога і ад палаца Радзівілаў. А гэтыя два аб’екты аб’ядноўвае імя Лейзера Брэгмана — аднаго з найбагацейшых гродзенцаў другой паловы 19 ст.
Лейзер Брэгман (1826−1896гг.) займаўся гандлем, утрыманнем і здачаю ў арэнду гандлёвых кропак. Купец неаднаразова выйграваў тэндар на ўтрыманне гасцінага двара (былой ратушы) і гандлёвых радоў, што мясціліся побач. Гэта давала яму права браць аплату з гандляроў за арэнду крам. За тое ён абавязваўся дбаць аб знешнім выглядзе будынкаў, адказваць за іх рамонт і і штогод плаціць пэўную суму ў гарадскі бюджэт за права іх утрымання.
У пачатку 1870-х гадоў Брэгман выкупіў палац князёў Друцкіх-Любецкіх, што мясціўся ў паўднёвай частцы цэнтральнай плошчы. Да гэтага будынкам валодалі Радзівілы. Разам з палацам Брэгману дастаўся вялізны кавалак зямлі ў самым цэнтры горада. З набыццём нерухомасці бізнес Брэгмана пачаў развівацца яшчэ лепш: усе памяшканні на другім паверсе былой велічнай магнацкай рэзідэнцыі здаваліся ў арэнду пад гарадскія і грамадскія ўстановы, а таксама жыллё, а першы паверх быў амаль цалкам аддадзены пад крамы.
Прыблізна ў 1874−1875 гг. Лейзер Брэгман дабудаваў правае крыло палаца, надаўшы будынку завершаны выгляд. Да гэтага, пачынаючы з сярэдзіны 18 ст., тут знаходзілася закінутая будоўля, якую распачаў сам Мікалай Радзівіл Рыбанька. Пасля моцнага пажару, які адбыўся ў горадзе ў 1753 г., магнат на няпэўны час закансерваваў будоўлю, але зрэалізаваць задуманае было наканавана іншаму гаспадару праз… 120 год!
Лейзер Брэгман памёр у 1896 г. у Багеміі, не здзейсніўшы сваёй даўняй мары — будаўніцтва на тэрыторыі свайго квартала малітоўні ў цэнтры Гродна. Апошняе жаданне купца наканавана было выканаць старэйшаму сыну Лейзера - Шэпселю.
Кім быў ваш прадзед? Як ён жыў і як памёр? Часам адказы на гэтыя пытанні…
Хэлоўін у Беларусі забараняюць ужо чацвёрты год запар. Але цалкам выкараніць папулярнае ва ўсім свеце…
Беларускія школьнікі, якія збіраюцца паступаць у польскія ВНУ, імкнуцца не расказваць пра гэта ў школах.…
Акушэр-гінеколаг з Ліды Ганна Каско пасля пераезду ў Польшчу пачала зарабляць у 10 разоў больш,…
"Мне больш падабаецца аддаваць сваю энергію людзям, чым прымаць", — кажа Аляксандр. Ён прыехаў з…
Дзіцячы садок у Грандзічах каштуе столькі, колькі страціла Беларуская чыгунка за 13 дзён закрытай мяжы з Польшчай…