Людзі і справы

«Хачу паказаць Беларусь і яе людзей». Амерыканец распавядае на YouTube пра жыццё ў Гродне

У канцы 2019 года амерыканец Брэнт Грэгары, які 4 гады жыве ў Гродне, запусціў канал на YouTube. У сваіх відэа ён дзеліцца ўражаннямі пра жыццё ў Беларусі. Канал арыентаваны на амерыканцаў, але Брэнт упэўнены, што яго праект будзе цікавы ўсім людзям, якія валодаюць англійскай.

«Атрымліваю асалоду ад жыцця тут»

Брэнт жыве ў Беларусі, у яго тут расце сын. Амерыканец хоча, каб ён у будучыні размаўляў на дзвюх мовах: рускай і англійскай. Працуе Брэнт у IT-кампаніі Instinctools.

«Я атрымліваю асалоду ад жыцця тут. Тэмп жыцця ў Гродне павольнейшы, чым у ЗША, таму ў мяне менш стрэсу. Праца ў IT мне падабаецца. Раз у месяц я езджу на сустрэчы ў наш мінскі офіс. У вольны час гуляю з сябрамі ў баскетбол і тэніс, каб заставацца актыўным».

Ідэю стварыць канал Брэнту падказаў яго брат Трэвіс, які жыве ў ЗША.

«З таго часу, як я прыехаў у Беларусь, я здымаў кароткія відэа для маёй сям'і ў Амерыцы. Рабіў ролікі пра цікавыя рэчы, якія я бачу тут, ці пра майго сына. Мой малодшы брат Трэвіс сказаў мне, што я павінен публікаваць відэа на YouTube, таму што гэта будзе цікава і іншым амерыканцам. Я паспрабаваў, дзякуй брат».

Брэнт Грэгары

«Зблізіць дзве краіны»

Брэнт кажа, што большасць амерыканцаў нічога не ведаюць пра Беларусь.

«У сваіх відэа я паказваю рэчы з паўсядзённага жыцця, у тым ліку на працы: цікавыя, займальныя або дзіўныя з амерыканскага пункту гледжання. Я ўпэўнены, што ў кожнай краіне ёсць станоўчыя і адмоўныя бакі. У маёй краіне ёсць і тое, і іншае. Таму я хачу сумленна паказаць Беларусь і яе людзей.

Я лічу, што мой сын Леа аб’ядноўвае ў сабе лепшае з абедзвюх краін, і я прысвячаю яму сваю працу на гэтым канале. Я спадзяюся аказаць нейкі ўплыў, якім бы малым ён ні быў, каб зблізіць нашы краіны. Амерыканцы — мая асноўная мэтавая аўдыторыя, але я ведаю, што відэа будуць папулярныя і тут. І гэта выдатна".

Амерыканец плануе выкладваць па 2 відэа ў тыдзень. Зараз ён сам здымае і рэдагуе, на гэта ў яго сыходзіць 2−3 дні. Калі канал стане паспяховым, то Брэнт плануе рабіць больш прафесійныя відэа і прыцягваць спецыялістаў для здымкі і мантажу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024