Спадчына

Мікалай Капернік у Старым замку. Ці быў знакаміты астраном у Гродне?

У Гродне было нямала сусветна вядомых знакамітасцей, але ці быў сціплы канонік Мікалай Капернік, які ўвайшоў у гісторыю як стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы — дакладна невядома. А калі быў, то ў якіх абставінах?

Мікалай Капернік паходзіў з Торуні, горада, які ў 15 ст. знаходзіўся ў так званых «Каралеўскіх Прусах». Гэта было валоданне Тэўтонскага ордэна, які тады быў у падпарадкаванні Польшчы. Капернік па паходжанні быў напалову палякам (бацька быў з Кракава) і напалову немцам (прозвішча маці - Ватцэнродэ), а якая ў яго была родная мова — невядома. Хутчэй за ўсё, найбольш карыстаўся Капернік традыцыйнай для рэгіёна нямецкай мовай і касцельнай лацінай.

[irp posts="2567″ name=""Наша задача — азадачыць вас". У Гродне адкрылі выставу аптычных ілюзій ад «Каперніка» з Варшавы"]

Зрабіць кар’еру дапамог дзядзька

Капернік застаўся сіратою маючы 9 гадоў і быў узяты пад апеку дзядзькам па маці вармінскім біскупам Лукашам Ватцэнродэ. Малы Капернік любіў вучыцца і наведваў лекцыі ў Кракаве, Падуі ды Балоньі. З пачатку 16 ст. ён стаў канонікам (памочнікам біскупа) і лекарам свайго дзядзькі.

У Польшчы Каперніку паставілі не адзін помнік. Фота: Nol Aders, commons.wikimedia.org
Менавіта з падарожжам Лукаша Ватцэнродэ і звязаны магчымы прыезд Каперніка ў Гродна. У сакавіку 1506 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр запрасіў біскупа на нараду ў Вільню. Біскуп быў важнай асобай, якая мела голас у справах Прусіі. Крыжакі спрабавалі вырвацца з-пад улады славян і трэба было з імі нешта рабіць.

Лекар для караля?

21 красавіка 1506 г. дэлегацыя на чале з вармінскім біскупам вырушыла ў Вільню. Мы дакладна ведаем, што яе шлях пралягаў праз крыжацкі замак Рыну, прускі Элк ды Гродна. І вось тут акурат ідзе дапушчэнне, што з дзядзькам павінен быў быць і пляменнік — ягоны лекар і сакратар Мікалай Капернік.

Гэта яшчэ больш верагодна і таму, што кароль быў ужо цяжка хворы і парада дыпламаванага спецыяліста магла б быць яму карыснай. Ясна, што біскупа і ягоную службу ў Гродне прымалі ў каралеўскіх валоданнях — у Старым Замку або Каралеўскім доме, які знаходзіўся на месцы будучага Новага Замку.

У часы Польскай народнай рэспублікі Капернік патрапіў нават на грошы

Гродзенскае начное неба

У Вільні біскуп прабыў тры тыдні. Дэлегацыя вярнулася ў Вармію па Нёмане праз Тыльзіт, а кароль Аляксандр памёр праз некалькі месяцаў. У лячэнні караля Каперніку не асабліва пашанцавала, але напісаная ім кніга «Аб кручэнні нябесных сфераў» і выдадзеная незадоўга да смерці ў 1543 г. зрабіла сціплага каноніка сусветна вядомым. Чалавек упершыню ўпэўнена даказаў, што насамрэч Зямля круціцца вакол Сонца, а не наадварот.

Хто ведае, можа і ў гродзенскае начное неба ўглядаўся Мікалай Капернік, стоячы на Старым Замку ў красавіку 1506 года?

Капернік выкладае астраномію

Парэшткі навукоўца вызначылі па двух валасках

Цікавы факт: месца пахавання Каперніка было доўгі час невядомае. Але ў 2005 г. пад час прац у катэдры ў Фрамборку, дзе жыў Капернік, былі знойдзены чэрап і яшчэ некалькі касцей. Вучоныя параўналі іх ДНК з генамі двух (!) валасоў знойдзеных у адной з кніжак асабістай бібліятэкі Каперніка і адназначна сцвердзілі - косці належаць вялікаму астраному. У 2010 г. Каперніка ўрачыста перапахавалі ў Фрамборку. Вось так сучасная навука дапамагла адшукаць цела выдатнага навукоўца мінулага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024