Фота: stevepb, pixabay.com
Штотыдзень журналісты Hrodna.life збіраюць у адным месцы самыя цікавыя адукацыйныя падзеі ў горадзе. Навучыцца танцам, шахматам, фота або натхніцца TEDWoman — гэта да нас.
Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Даўно марыў навучыцца граць у шахматы? Граеш, але няма з кім трэніравацца? У Цэнтры развіцця і адпачынку «Партал» ёсць такая магчымасць. Навучанне, а таксама разбор партый праходзіць па панядзелках.
Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00
Месца: «Партал», вул. В. Траецкая, 31
Уваход: 4 руб.
У гэтую пятніцу адбудуцца чарговыя заняткі Школы пабытовага танца. Удзельнікі будуць працягваць вучыць трохкрок і польку у парах, а таксама вывучаць адзін-два новых танцы.
Час: 28 кастрычніка (пятніца), 19.00
Месца: ГрДУ, вул. Леніна, 32, пам.1
Уваход вольны
Тэма заняткаў «Мова Нанова» 24 кастрычніка — «Фэнтазі». Выступіць аўтар «Сямі камянёў» Аляксей Шэін, таксама адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу «Хронік Нарніі».
Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00
Месца: Будзёнага 48а-63
Уваход вольны
І шмат чаму іншаму! Такую магчымасць ты атрымаеш ад арганізацыі АБФ. Тут кожны дзень прыходзяць размовы, воркшопы ў рамках шведскіх кружкоў. За раскладам можна сачыць у вк арганізацыі.
Уваход вольны
TED — гэта новыя ідэі, выступленні, якія дазваляюць задумацца і ад якіх атрымаеце натхненне — гэта гарантавана. Ужо ў суботу ў Гродне адбудзецца жывы прагляд TEDWoman-2016 з Сан Францыско. Што канкрэтна будзем глядзець? Залежыць таксама ад твайго голасу.
Час: 29 кастрычніка (субота), 15.00−20.00
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3
Уваход вольны, пасля папярэдняй рэгістрацыі
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…