Людзі і справы

Ад гродзенскіх віцін да вялікіх паруснікаў: як у Гродне энтузіясты працягваюць ствараць копіі караблёў

Судамадэлiзмам у Гродне савецкіх часоў цікавіліся сотні хлапчукоў. Сёння копіі караблёў ствараюць адзінкі - фанаты сваёй справы.

Будаваць караблі, нават у дзясяткі разоў меншыя за сапраўдныя, справа складаная: часам на гэта сыходзіць год ці нават некалькі. Некаторыя не вытрымліваюць і проста кідаюць недаробленую працу. А хтосьцi не проста марнуе гады на паменшаныя копіі плавальных судоў, але і становіцца з часам інжынерам, які ў стане пабудаваць сапраўдны карабель.

Касцяк — школьнікі і студэнты

Студыя судамадэлявання працуе ў абласным Цэнтры тэхнічнай творчасці на вуліцы Замкавай. Ужо больш за 25 гадоў будаўніцтву мадэляў тут навучае Андрэй Курловіч.

«Калісьці нашу студыю называлі „станцыяй юных тэхнікаў“, а сёння мы існуем як Цэнтр тэхнічнай творчасці, — распавядае Андрэй Курловіч. — Па статуце да нас могуць прыходзіць займацца людзі да 30 гадоў. Касцяк сёння складаюць школьнікі і студэнты»

Вучні Андрэя Курловіча працуюць над стварэннем чарговых мадэляў

Галоўныя ворагі мадэляў - спешка і пыл

Набор у студыю праходзіць кожны год, запісваецца ў сярэднім 10−15 чалавек. Але пасля аднаго навучальнага сезону на наступны год застаецца толькі 2−3 чалавекі. Хто зачапіўся за судамадэлiзм сур’ёзна — застаецца на некалькі гадоў.

«Многія ў хаце збіраюць караблі, але гэта значна складаней і з-за гэтага атрымліваецца шмат недахопаў. Можна сабраць судна за некалькі тыдняў і не патрапіць на спаборніцтвы, а можна зрабіць за год і стаць прызёрам чэмпіянату свету. Галоўныя ворагі мадэляў - гэта спешка і пыл», — дадае Андрэй Францавіч.

Праца вучня выкананая за некалькі тыдняў. На першы погляд здаецца, што ўсё добра, але насамрэч недахопаў шмат

Вучань стварыў гродзенскую віціну

Навучанне ў студыі бясплатнае. Звычайна вучні займаюцца ў Андрэя Францавіча па тры гадзіны двойчы ў тыдзень. Пры такім графіку за год вучні могуць сабраць добрую пластыкавую мадэль карабля з набору. Каб стварыць нешта з нуля, спатрэбіцца яшчэ больш часу.

«Чым складаней мадэль, тым больш часу. Новыя вучні ў нас ствараюць адмысловыя працы, на якую сыходзіць да чатырох месяцаў. Пазней гэтыя хлопцы ўжо самі ствараюць мадэлі караблёў, якія ім падабаюцца. Гэта могуць савецкія ці амерыканскія копіі. Нядаўна наш вучань стварыў мадэль гродзенскай віціны XIX стагоддзя — паруснай баржы, якая хадзіла па Нёмане. Мадэль стваралася паводле старых фота і архіўных дадзеных».

[irp posts="11 716″ name="Наш Каралявец. Як Калінінград быў надбалтыйскай сталіцай Прынямоння і што з ім здарылася"]

Некаторыя мадэлiсты становяцца інжынерамі

Вучні вучацца не толькі клеіць і фарбаваць, але і крэсліць, а таксама працаваць з інструментам і электронікай. Многія мадэлі караблёў і лодак сёння ствараюцца з пультамі кіравання. З імі хлопцы ў будучыні будуць выступаюць на спаборніцтвах. На апошнім сусветным першынстве, якое праходзіла ў Польшчы, вучань Андрэя Курловіча стаў шостым — гэта добры вынік. Зараз гродзенцы рыхтуюцца да Кубка рэспублікі.

Спаборніцтвы ў асноўным праходзяць у басейнах, у летні час могуць быць і на вадаёмах. На пачатковым этапе суддзі ацэньваюць якасць зборкі і афарбоўкі, на другім звяртаюць увагу на тое, як судна паводзіць сябе на вадзе. У ідэале караблі павінны прайсці па 25 метраў. На спаборніцтвах існуюць спецыяльныя нарматывы, за выкананне якіх прысвойваюцца разрады і званні.

«Суднамадэліраванне гэта захапленне для тых, хто любіць ствараць нешта незвычайнае, чарціць і разбірацца ў тэхніцы. Нашы выпускнікі ў будучыні адкрываюць свае майстэрні, становяцца інжынерамі, якія могуць пабудаваць нават сапраўдныя караблі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024