Людзі і справы

Дакладваем: 7 спосабаў выкарыстаць АЭС, калі яе раптам не дабудуюць

Вяскоўцы ўжо прывыклі да новых пейзажаў: шэрая веліч градзірняў пастаянна чапляе вока чалавека і фотаапарата. Аднак, што будзе, калі раптам АЭС не дабудуюць або не прыдумаюць, як інтэграваць яе ў эканоміку? Hrodna.life мае некалькі варыянтаў, як выкарыстаць «будоўлю стагоддзя».

А заадно паглядзіце фота 2014−2018 гадоў: як з нуля выраслі вялізныя градзірні.

1. Для здымкаў фільма

Лепшы варыянт — замуціць бясконцы серыял з тысячы серый (такая беларуская «Санта-Барбара», але пра энергетыкаў). Яны будуць штораніцы сустракацца на аб’екце, размаўляць па тэлефоне, праводзіць нарады, вырашаць праблемы. Але ўсё дарэмна — інтэграцыя ў эканоміку адкладаецца.

2. Парк-гатэль «Вілейскі Парагон»

Праразаем аконныя праёмы ў градзірні і вось — элітныя гатэльныя нумары з шыкоўнымі відамі на дзясяткі км. Там жа спартзалы, рэстараны, кіно і крамы.

Верасень 2014

3. Фон для фота

Магутны штуршок для эканомікі! Ахвотных пафатаграфавацца на такім фоне будзе так шмат, што давядзецца арганізаваць спецыяльны калгас для рэкультывацыі вытаптаных нагамі навакольных палёў.

Май 2015

4. Квэст

Многіх уразіла навіна пра падземны квэст-бункер пад Шчучынам і сярэднявечны квэст на старым млыне пад Лідай. Аднак жа квэст у прасторных будынках і градзірнях АЭС мог бы ўсіх пераўзыйсці. Толькі дай волю фантазіі, і не кожны змог бы выбрацца з такога квэст-парка!

Сакавік 2016

5. Сталкінг

Рэкамендуецца ў дажджлівае і змрочнае надвор’е… Адусюль мякка льецца саўндтрэк псіхадэлічных фільмаў Таркоўскага. Правадыр перыядычна знікае, сотавая сувязь не працуе, аматары вострых адчуванняў нечакана разумеюць, што ім прыйдзецца заначаваць у гэтым індустрыяльным лабірынце… А ноч не дае заплюшчыць вачэй: дзіўныя гукі, светлавыя эфекты, штучны дождж, які ўзнікае перыядычна. Карацей, знаходкай для сталкераў і выдатная кропка індустрыяльнага турызму. Затое якім жаданым становіцца адпачынак у гатэльных нумарах на вяршыні градзірняў!

Красавік 2017

6. Аквапарк

Аматары аквапаркаў з’язджаюць з вышыні па водным жолабе і трапляюць у сталкінг сярод дробных пабудоў або мімаволі становяцца ўдзельнікамі серыяла «Энергетыкі». Жыццё б’е ключом, сусветная супольнасць галодна аблізваецца, назіраючы за навінкамі інтэграцыйнага крэатыву (happy).

Красавік 2017

7. Зерневы элеватар

Ну і ў рэшце рэшт, градзірні ж можна выкарыстаць як вялізарны элеватар, куды змесціцца ўвесь гадавы ўраджай збожжавых!

Красавік 2018


Даже если вы начинающий предприниматель вам не обойтись без бухгалтерии. Нужны бухгалтерские услуги? Заказать бухгалтерское обслуживание можно тут. Консалтинговая компания «Бухучет- это просто» готова предоставить вам бухгалтерские услуги по приемлемой цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024