Горад

Наезд БМП, бойка з міліцыяй, патоп у Альшанцы і яшчэ 6 самых гучных здарэнняў лета 2018

Чым запомніцца гродзенцам лета 2018 акрамя спёкі? Мы ўзгадалі самыя чытаныя і гучныя выпадкі, пра якія пісалі на Hrodna.life апошнія тры месяцы.

Чэрвеньскі пажар

У першы месяц лета самай чытанай стала бадай самая сумная навіна гэтага сезону.

23 чэрвеня ў шматпавярхіку на Горкага адбыўся пажар, у якім загінулі тры чалавекі. Узгаранне пачалося на 11 паверсе. Жыхары спачатку спрабавалі самастойна патушыць агонь, але не паспелі. Ратавальнікаў выклікалі суседзі, калі пачулі, што паверхам ніжэй пачуліся крыкі і ўдары.

Пры тушэнні пажару было задзейнічана 10 пажарных разлікаў, але выратаваць людзей у кватэры не ўдалося.

Пацярпець ад ваенных у мірны час

Днём раней, 22 чэрвеня, на выездзе з Гродна БМП наехала на легкавік. На шчасце абышлося без ахвяр. БМП скамячыла кузаў аўто, але кіроўца легкавіка, на дзіва, не пацярпеў. Аўтамабіль ужо не аднавіць.

На наступны дзень стала вядома, што вайскоўцы цалкам кампенсавалі шкоду пацярпеламу і прынеслі прабачэнні.

Порна ад будаўніка

Будаўнік з Гродна ледзь не патрапіў у турму за порна ў ВК. За захоўванне порна на сваёй старонцы 35-гадовы гродзенец мог атрымаць два гады турмы. Але суд вырашыў, што калі мужчына заплаціць штраф 980 рублёў і год будзе паводзіць сябе ўзорна, то ў выпраўленчую ўстанову можа не адпраўляцца. Крымінальную справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 20 чэрвеня.

«Адсвяткаваць» Дзень незалежнасці

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці ў Дзень незалежнасці перформанс, які нагадаў бы пра цяжкія сацыяльныя ўмовы ў краіне і парушэнні правоў чалавека. Пра іх акцыю даведаліся праваахоўнікі і заблакавалі іх раніцай 3 ліпеня ў кватэры.

Пазней адзін з актывістаў апынуўся ў кардыялагічным адзяленні бальніцы.

Жорсткае забойства ката

У сярэдзіне ліпеня ў раёне Індурскай шашы невядомы мужчына жорстка забіў жывёлу. У канцы месяца гродзенскія зааабаронцы атрымалі відэа на якім добра бачна, як чалавек здзекуецца з ката, а пасля яго забівае. Валанцёры перадалі відэа ў міліцыю.

200 рублёў

Выпадак адбыўся 21 ліпеня ў адной з кветкавых крам горада. Дзве жанчыны расплаціліся расійскімі грашыма. «Яны купілі букет кветак на 43 рублі і далі мне 200 расійскіх рублёў (6,27 беларускіх — рэд.). Я ім дала рэшту больш за 150 беларускіх рублёў (амаль 5000 расійскіх — рэд.). Як толькі дзяўчыны сышлі, я заўважыла, што мне падсунулі зусім іншыя грошы. Шукаць ужо не было каго — камер у краме ў мяне няма», — распавяла супрацоўніца крамы.

Абцасам па галаве

Канфлікт на летняй пляцоўцы кавярні «Семафор» адбыўся 5 жніўня каля 19.00. Міліцыя з ужываннем сілы затрымала кампанію з чатырох чалавек.

Аднаму супрацоўніку міліцыі дасталася жаночым абцасам па галаве.

Смерч на Нёмане

13 жніўня гродзенцы, якія адпачывалі на гарадскім пляжы «Вусікі» сталі сведкамі смерчу, які за некалькі секунд падняў лодку і напалохаў людзей. Праўда, у інтэрнэце пазней патлумачылі, што смерчам гэтае завіхрэнне паветра называць было няправільна.

Альшанка як Венецыя

Моцная залева, якая прайшла ў Гродне 14 жніўня каля 16.00 затапіла некаторыя раёны горада. Традыцыйна затопленымі апынуліся цэнтральныя вуліцы, дзе ёсць старая ліўнеўка, і ўпершыню моцна затапіла малады мікрараён Альшанка.


А вам якія здарэнні гэтага лета найбольш запамяталіся? Пішыце ў каментарыях!

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024