Спадчына

5 фактаў пра Паўночную вайну, або Як Палтаўская бітва 1709 г. магла стаць Лунненскай бітвай 1706 г.

Аматары гісторыі Гродна і гарачыя прыхільнікі вайсковай гісторыі наогул атрымалі цудоўны падарунак. Навуковае выдавецтва замкавага комплекса Мір надрукавала кнігу выкладчыка ГрДУ Сяргея Данскіх, прысвечаную гродзенскай кампаніі 1705 — 1706 гг., якая разгортвалася ў рамках Паўночнай вайны 1700 — 1721 гг. А Hrodna.life выбраў пяць цікавых фактаў пра тыя даўнія падзеі.

Гісторыкі найчасцей згадваюць пра так званую гродзенскую аперацыю 1706 г., калі расійская армія ўдала адарвалася ад шведаў і змагла з мінімальнымі стратамі адысці ва Украіну, каб праз некалькі гадоў у вырашальнай бітве пад Палтавай пераламаць ход вайны на сваю карысць.

Аднак Сяргей Данскіх стварыў у сваёй кнізе куды болей шырокую панараму падзеяў пачатку XVIII ст., паказаўшы і ваеннае і палітычнае значэнне падзей Паўночнай вайны для ўсёй Рэчы Паспалітай.

Аўтар прыйшоў да высновы, што нашая дзяржава, не ўблытаўшыся па волі манархаў і магнатаў у гэты канфлікт, магла б захаваць сваю эканоміку і сілу. Але замест гэтага Рэч Паспалітая стала тэатрам ваенных дзеянняў тагачасных імперый і ў выніку стала пратэктаратам Расіі.

Некалькі цікавых фактаў з кнігі Сяргея Данскіх

1.

Аляксандр Меншыкаў, фаварыт Пятра І, думаў даць генеральную бітву шведам каля Лунна на Гродзеншчыне. Цар палічыў, што расійскае войска да такой бітвы не гатовае і, мабыць, палічыў правільна, бо пад Лунна расійцы маглі атрымаць магутную паразу.

Каралінеры — легендарная шведская пяхота, якая фарміравалася з прызыўнікоў з тэрыторыі Швецыі і Фінляндыі. Узброеныя не толькі мушкетамі, але і шпагамі і пікамі, каралінеры магутнымі ўдарамі ў рукапашную разрывалі на часткі палкі ворага. Менавіта ім Карл XII большага абавязаны сваімі перамогамі. Каралінеры часта дапускаліся брутальных справаў, забіваючы сотні расійскіх ваеннапалонных. Рабілі яны гэта не столькі ад злосці, сколькі ад таго, што ніхто не ведаў, што з гэтымі ваеннапалоннымі рабіць.

2.

Жыхары Гродзеншчыны прымалі актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. З мясцовых шведы набіралі так званую «валашскую» кавалерыю. Гэтыя коннікі добра ведалі мясцовасць і неаднаразова моцна дапамагалі шведам. У сваю чаргу расійскую армію ад голаду выратаваў магнат Пацей, які прывёў у Гродна 900 вазоў з зернем.

Кароль Рэчы Паспалітай і саксонскі кюрфюрст Аўгуст ІІ быццам і хацеў сваім краінам дабра, але менавіта ён (таксама як і мясцовыя магнаты) у значнай ступені паспрыяў таму, што нашая Радзіма была выпалена вайной і ў выніку стала расійскім пратэктаратам.more
Саксонская армія вынесла самыя цяжкія гады змагання са шведамі пакуль Пётр І будаваў сучасную расійскую ваенную машыну. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай саксонцы пачувалі сябе свабодна і актыўна рабавалі мясцовых жыхароў.more

3.

Шведы, акружыўшы расійцаў у Гродне, разлічвалі, што расійская армія проста вымрэ з голаду, паколькі на штурм гораду ў шведаў не хапала сілаў, ды і ніхто ў той час не ведаў, як пракарміць вялікія «арміі» ваеннапалонных.

Рэч Паспалітая ўмудрылася наогул распусціць сваю армію перад вайной. У выніку ліцвіны ваявалі і на баку шведаў і на баку расійцаў, таксама як і запарожскія казакі.

4.

Расійская армія затапіла ў Нёмане ад 50 да 80 розных гармат, якія дастаюць з дна ракі на працягу вось ужо 300 гадоў. Апошні раз гарматы адшукалі ў сярэдзіне 1960-х гг. Пры наяўнасці адпаведнага жадання і сучасных радараў з дна Нёмана можна было б падняць вельмі шмат сведчанняў Паўночнай вайны.

Расія пачала вайну досыць адсталай у вайсковым сэнсе краінай. Менавіта на тэрыторыі Гродзеншчыны расійскае войска пераўтварылася ў сапраўдную еўрапейскую сістэму, хаця і не даючы вялікай бітвы шведам, але ўпершыню змагаючыся з імі на роўных. Расійскае войска шмат разоў праходзіла па тэрыторыі Беларусі.

5.

Расійскую армію вясной 1706 г. выратаваў казацкі гетман Мазепа, які пакінуў у Мірскім замку і іншых мясцовасцях значныя аддзелы сваіх казакоў і тыя на нейкі час затрымалі пагоню шведаў за расійцамі.

Адна з гэтых дзвюх гармат на ўваходзе ў Стары замак паходзіць з часоў Пятра І. Яшчэ адна расійская гармата 1701 г. знаходзіцца ў музейных залах.

Вось так выглядалі расійскія палкавыя гарматы калі вясной 1706 г. іх тапілі ў Нёмане.
Такімі свінцовымі зліткамі (з іх адлівалі кулі), а таксама ядрамі, расійцы засыпалі «клеці» ў Нёмане, каб, паклаўшы на іх дошкі, перайсці праз раку. Таму іх дасюль часта знаходзяць у Нёмане.
Размяшчэнне шведскіх і расійскіх войскаў у раёне Гродна ў 1706 г.
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024