Людзі і справы

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса — хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

Сёння — хаос, заўтра — кавярня і арт-прастора?

Сёння прыватны музей Парулiса — і домiк, i двор — у стане татальнага хаосу. Самастойна разгрэбці каля 40 тысяч экспанатаў гаспадар не ў стане. Але пан Януш не губляе пазiтыву.

Спачатку ён хацеў, каб яго музей набыў афіцыйны статус. Да таго, вельмі дарэчы было б прыватызаваць дом — тады Парулiсу не прыйшлося плаціць за арэнду. Штомесяц гэта выдатак у 230 рублеў, а пенсiя гаспадара — каля 270 рублеў. На жыццё застаецца няшмат.

Януш Паруліс
Акрамя гэтага, Януш хоча зрабiць на сваей тэрыторыi кавярню. Але i тут ёсць перашкода: у двары, з іншага боку, — iмправiзаваная стаянка машын. А там акурат добра глядзелася б летняя веранда. Таксама ёсць iдэя зрабiць арт-прастору для маладых мастакоў, музыкаў i iншых творчых людзей. Як рознабакова таленавiты чалавек, Януш плануе ладзiць майстар-класы, запрашаць майстроў.

А яшчэ ў гэтым атмасферным месцы можна фатаграфаваць вяселлi. Адным словам — яно абяцае стаць не проста музеем, але i крэатыўнай прасторай для духоўнага i эстэтычнага развiцця.

Музей застанецца прыватным?

Ад Cавету дэпутатаў Паруліс атрымаў спіс патрабаванняў, згодна з якімі музей можна было б прызнаць афiцыйным. Нi пад адзiн крытэрый музей не падыходзiў. Былі і наогул малазразумелыя пункты. У спробах патлумачыць іх, Януша перанакіроўвалі то ў аддзел культуры гарвыканкама, то ў галоўнае iдэалагiчнае ўпраўленне.

Разабрацца дапамог Сцяпан Стурэйка, выкладчык ЕГУ, гiсторык i культурны антраполаг. Ён наогул параiў адмовiцца ад iдэi атрымаць афіцыйны статус, бо гэта і так нiчога б не змянiла.

«Трэба выстрайваць зусiм iншую канфiгурацыю адносiн. Што такое сучасны музей i наколькi Янушу патрэбна, каб яго калекцыя афiцыйна была прызнана музеем? Гэта пытанне пра мiссiю i канцэпцыю.

Калі Януш i яго каманда на нешта прэтэндуюць, павiнна быць вельмi важкая заяўка. Трэба змянiць падыход. Калi б мяне спыталi, у якiм кiрунку далей iсцi, то, думаю, трэба рабiць па мадэлi гарадзенскага музея Быкава, якi ўтрымлiвае грамадская арганiзацыя Саюз ветэранаў. Я не ведаю, цi мае ён нейкi статус, але Саюз ветэранаў заўседы падтрымлiваў гэты музей. Паколькi арганiзацыя сур’езная, грошы на фiнансаванне музея заўседы былi.

Такiм чынам трэба зрабiць i Янушу: знайсцi арганiзацыю, якая будзе ажыццяўляць нейкую дзейнасць з яго калекцыяй. Род дзейнасцi залежыць ад мiсii музея. Толькi такiм шляхам усе атрымаецца. Без статуса музея ўсе будзе ў захаванасцi"

Сваю ідэю вырашэння праблемы прапанаваў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён запрасiў Парулiса да сябе i прапанаваў частку экспанатаў перадаць у Цэнтр рамёстваў на вул. Рэйманта. Януш пагадзіўся — неўзабаве таму можна будзе пабачыць частку ягоных скарбаў.

Першыя крокi да прыватызацыi

Што тычыцца прыватызацыі, дык юрысты Квасоўка Вадзiм Iванавiч i Квасоўка Людмiла Уладзiмiраўна запэўнiлi Паруліса, што можна выкупiць палову дома (другая ўжо належыць Янушу) без аўкцыёна, бо ён арэндуе памяшканне больш за тры гады. Да таго ж, атрымаць адтэрмiноўку ў аплаце ад трох да пяці гадоў, а яна патрэбна, бо выплацiць трэба будзе адразу ўсю суму. У iншым выпадку прыйдзецца апiсваць асобныя часткi нерухомасці, а гэта вельмi працаёмка.

У Абласной установе фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў патлумачылі, што зараз трэба, каб уладальнiк (УЖРЭП) адправiў запыт у БТI для ацэнкi памяшкання i ўсталявання цаны. Канчатковае рашэнне аб продажы прымае гарвыканкам.

Мінулым разам, калi Януш звяртаўся ва УЖРЭП з пытаннем аб выкупе часткі дома, яму прапанавалi набыць яе за 120 тысяч долараў (1200 $ за м2).

Дырэктар Абласной установы фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў Аляксандр Панамароў параiў падаць заяву на конкурс праектаў транспамежнага супрацоўнiцтва Еўрапейскага Саюзу.

Наступнымi крокамi Януша Паруліса будуць:

— заснаванне фонда музея;

— напiсанне бiзнес-плану;

— упарадкаванне тэрыторыі;

— апiсанне экспанатаў;

— канчатковае высвятленне дэталей прыватызацыi.

Калі хтосьці хоча i можа дапамагчы фінансава зрушыць справу з месца — вось рахунак у беларускiх рублях:

ИП Парулис Януш Стефанович УНП 590 873 417 р/с 3 013 669 810 014 в ЦБУ № 04/03 ЗАО «Банк «Решение» г. Гродно ул. Дзержинского, 30, МФО 153 001 288

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024