22 мільёны прыліпалаў - гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў

Разумнік Гуглік, красотка-Зяба, смакоша Ёся і рагатун Лыба пад наглядам строга-вясёлай Фраў - гэта першыя бонсцікі з другой серыі цацак-прыліпал. Калекцыю бонсцікаў-2 прадставілі 12 мая ў мінскім Дрымлэндзе. Атрымаць у Еўраопце адну з 24 новых цацак можна будзе ўжо ад 15 мая за пакупку на мінімум 15 рублёў. Для калекцыянавання бонсцікаў распрацаваны спецыяльныя альбомы: тры мадэлі ў выглядзе галоўных герояў і адна — у выглядзе зоркалёта.

Па легендзе, першыя бонсцікі былі «малодшымі». У той час, пакуль яны весяліліся на нашай планеце, «старэйшыя» вучыліся ў школе. Зараз на Банітроне пачынаюцца канікулы і яны вырашылі ўслед за малымі зганяць на Зямлю. Прыглядаць за падлеткамі будзе настаўніца Фраў, завуч бансціянскай школы.

[irp posts="21 882″ name="Как выглядят новые Бонстики: «Евроопт» показал вторую коллекцию игрушек-липучек"]

У кожнага бонсціка свая спецыялізацыя і ўнікальныя таленты, каторымі яны збіраюцца падзяліцца з дзецьмі. Галоўнае, што бонсцікі пастараюцца быць карыснымі дзецям і навучаць іх вучыцца праз гульні, жарты і фокусы.

youtu.be/R0RJvSlJef0

Першымі пабачылі новых бонсцікаў удзельнікі «таемнай» прэзентацыі, куды запрасілі журналістаў і дзяцей. Адкрываць заветныя пакецікі і мяняцца паўторкамі ўдзельнікі сустрэчы пачалі адразу. «У каго лішні Вар-вар? Памяняю на Глазуна!» — знаёмы сцэнар абмену, адпрацаваны на першых бонсціках, спрацаваў і зараз.

Павал Дзядкоў, што адказвае за крэатыў і іннавацыі ў кампаніі, прызнаўся, што ў час першай акцыі «сам стаяў пад магазінам са жменяй бонсцікаў, каб вымяняць патрэбныя».

[irp posts="18 739″ name="Бонстики заинтриговали белорусских детей и улетели из Беларуси"]

Андрэй Зубкоў, адзін з топ-мэнэджараў «Еўрагандлю», распавёў пра эпізод абмену, што здарыўся ў яго жыцці: «Я гуляю ў вялікі тэніс, і мой партнёр, з якім ніколі не гулялі на інтарэс, аднойчы прыйшоў і папрасіў мяне згуляць на бонсціка Коцю. Зразумела, што было нельга выйграваць, таму што гэта фактычна трэба было адабраць гэтага бонсціка ў дзіцяці майго таварыша, таму ён трыумфатарам вярнуўся дадому».

Паводле Таццяны Курбат з аддзела па сувязях з грамадскасцю «Еўрагандалю», у краіне практычна не засталося людзей, якія не ведаюць пра цацкі-прыліпалы: «Публікацыі пра бонсцікаў у сацыяльных сетках прачытала больш за 7 млн ​​чалавек». У выніку першай акцыі Еўраопт атрымаў 110 000 новых лаяльных пакупнікоў, а беларусы ўзамен атрымалі 22 мільёны бонсцікаў.

www.youtube.com/watch?v=qskHW-XQoZA

Акрамя цацак вялікім попытам карысталіся брэндзіраваныя бонсцікамі тавары. Іх продажы падвысіліся за два месяцы акцыі ў шэсць разоў. Зараз, «па просьбах дзяцей і бацькоў», сетка пашырыла асартымент такіх тавараў. У новай акцыі іх будзе больш за 100 разнавіднасцяў - мяккія цацкі, адзенне, галаўныя ўборы, пасцельная бялізна, ручнікі, абутак, сталовыя прыналежнасці, нататнікі, ручкі, фламастэры і іншыя тавары.

Яны ўжо ёсць у продажы. Самі бонсцікі з’явяцца ў крамах 15 мая. Прадоўжыцца акцыя да 11 чэрвеня.

Для чытачоў Hrodna.life мы падрыхтавалі два падарункі - альбомы для размяшчэння калекцыі і па 15 запакаваных бонсцікаў. У панядзелак, 15 мая, мы апублікуем правілы розыгрышу: сачыце за абнаўленнямі і першымі атрымайце новых бонсцікаў!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024