Навіны

Сілавікі прыйшлі на «Гродна Азот»: расказалі пра адказнасць за «экстрэмісцкія» падпіскі

Сілавікі выступілі на аператыўнай нарадзе на «Гродна Азот». Яны расказалі супрацоўнікам прадпрыемства пра недапушчальнасць падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы і пра заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведаміла прэс-служба «Гродна Азот».

Адміністрацыйны будынак «Гродна Азот». Фота: Hrodna.life

Прадстаўнікі Упраўлення ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гродна — першы намеснік начальніка Вячаслаў Дземідовіч і намеснік кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі Аляксей Вайцешка — расказалі, што «наборы інструментаў і тэхналогій», якімі валодаюць спецыялісты адпаведных ведамстваў, здольныя дакладна высветліць час апошняй актыўнасці і асобу ўладальніка профілю.

Сыходзячы з гэтага, на думку сілавікоў, штраф да 30 базавых велічынь і канфіскацыя тэлефона — гэта адказнасць самога падпісчыка. Яны параілі супрацоўнікам «Азота» кантраляваць стужку сяброў і суполак, а таксама аднавіць доступ да закінутых акаўнтаў.

Аператыўная нарада з сілавікамі на «Гродна Азот». Крыніца: azot.by

Чытайце таксама: За хабар у $ 7000 і бутэльку каньяку асудзілі дырэктара «АзотРэмБуд»

«Гродна Азот» пад санкцыямі з 2021 года

Прадпрыемства «Гродна Азот» патрапіла пад санкцыі ЗША ў красавіку 2021 года. У жніўні пад амерыканскія санкцыі патрапіў дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства патрапіла ў пяты пакет санкцый Еўрасаюза.

У студзені 2022 года «Гродна Азот» накіраваў зварот у прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Маскву. Праз яго прадпрыемства патрабавала адмяніць санкцыі, тлумачачы, што ў выніку абмежаванняў «Гродна Азот» можа стаць пагрозай для рэгіёна, у тым ліку памежным тэрыторыям сумежных дзяржаў. Таксама прадпрыемства накіравала ліст у генеральны сакратарыят Еўрасаюза па пытанні санкцый. У лютым стала вядома, што Еўрапейскі суд не адмяніў абмежаванні.

Чытайце таксама: На «Гродна Азот» шукаюць 140 супрацоўнікаў - у тым ліку начальнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024

Экстрэмісцкія фармаванні, затрыманні ў Слоніме, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024