Навіны

«Без доктара навук не разабрацца». Прафесар Алесь Краўцэвіч з Гродна запусціў падкаст пра гісторыю Беларусі - разам з дачкой

Доктар гістарычных навук, прафесар з Гродна Аляксандр Краўцэвіч разам са сваёй дачкой Юляй Краўцэвіч запусціў падкаст пра гісторыю Беларусі «Без доктара навук не разабрацца».

У ім яны «гутараць аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка». Першы выпуск падкаста на 26 хвілін прысвечаны шляхце. Ён называецца «Чаму Беларусь такая небеларуская. Шляхецкі пачатак». У выпуску Алесь Краўцэвіч у форме гутаркі расказвае, як з’явілася і перастала быць беларускай беларуская шляхта, навошта нам фальклёр і што ўрэшце ўратавала Беларусь.

Алесь Краўцэвіч — доктар гістарычных навук, прафесар, археолаг, аўтар паспяховых кніг па гісторыі Беларусі, праграмы на адным з тэлеканалаў пра загадкі беларускай гісторыі, аўдыёкнігі «Кароткая гісторыя Беларусі». У сферы яго цікаўнасцяў - эпоха Сярэднявечча і Вялікае Княства Літоўскае.

Яго суразмоўцы і дачцэ Юліі 25 гадоў. Яна скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» і працягнула адукацыю ў Варшаўскай кінашколе. У гутарцы Юля задае бацьку пытанні і дасціпна яго каментуе.

Падкаст даступны на платформах PodBean, YouTube, Apple Podcasts, Google Падкасты і на Spotify.

Чытайце таксама: Фантастычная гісторыя пра спадчыну: абмяркоўваем «Разрушыцеля» Сцяпана Стурэйкі ў падкасце «Гаворыць Гродна»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024