Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць кватэру-студыю ў Гродне з занаваннем і мэбляй

Аднапакаёвая студыя прадаецца на Янкі Купалы, 88Б. Дзякуючы дызайнерскім рашэнням павялічылі жылую плошчу кватэры. Ёсць занаванае памяшканне для спальнага месца. Убудаваная бытавая тэхніка і мэбля застаецца новым уладальнікам.

Плошча кватэры — 47.8 кв. м. Яна размешчана на 14-м паверсе вышыннага дома. Кухня размешчана ў агульнай зоне з гасцінай. Ёсць зашклёная лоджыя з вокнамі ў падлогу, адкуль адкрываецца від на «Trinity». Там размясцілі два крэслы.

Інтэр'ер вытрыманы ў чорна-белых танах з элементамі цёмна-сіняга. Дэталі - карціны і паліцы — таксама чорныя. Ложак знаходзіцца ў нішы і адгароджаны шторкой. Санвузел — сумешчаны і выбрукаваны чорнай пліткай. Месцы для захоўвання ёсць на паліцах і шафе ў прыхожай.

Транспартныя зносіны накіраваны ва ўсе часткі горада. Побач гімназія, школы, сады, ГЗК «Trinity». Двор добраўпарадкаваны новай дзіцячай пляцоўкай, выкладзена тратуарная плітка, усталяваны шлагбаўм.

Кошт — $ 75 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру ў стылі эклектыкі 2000-х з барнай стойкай і глянцавымі столямі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024