Навіны

За хабар у $ 7000 і бутэльку каньяку: у Гродне асудзілі дырэктара «АзотРэмБуд»

Дырэктара рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства ў Гродне асудзілі за хабар. Верагодна, гэта дырэктар «АзотРамБуд» Джалілаў Ільгар Галандар Аглы, якога пачалі судзіць у судзе Ленінскага раёна ў лютым. Хабарам палічылі і бутэльку каньяку з цукеркамі. Мужчына прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.

Прысуд вынеслі 18 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Мужчыну судзілі паводле ч. 1 і 2 арт.430 КК.

Паводле суду, Джалілаў атрымліваў хабар з ліпеня 2022 года па жнівень 2023 года. Іх ён браў за датэрміновую аплату будаўніча-мантажных работ, выдачу станоўчага водгуку аб работах, больш хуткую аплату пастаўленых будматэрыялаў і запрашэнне да конкурсу па выбары субпадрадных арганізацый. Усяго ён прыняў $ 5500 і 6950 беларускіх рублёў ($ 2149).

Таксама ў верасні 2022 года Джалілаў узяў на працу маладога спецыяліста і прыняў ад яго бацькоў бутэльку каньяку за 115,15 рубля і каробку цукерак за 20 рублёў.

Па двух эпізодах мужчыне прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 350 базавых велічынь (14 000 рублёў). Пяць гадоў ён таксама не зможа занімаць пасады з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.


Ільгар Джалілаў нарадзіўся ў Азербайджане. Аднойчы ён прыехаў у камандзіроўку ў Беларусь і зацікавіўся краінай. Мужчына хваліў «сацыяльную абароненасць» у Беларусі: бясплатную медыцыну і аплаты пуцёвак у санаторыі. Мужчына трапіў на дошку гонару ААТ «Гродна Азот» у 2022 годзе. Абавязкі дырэктара «АзотРамБуд» выконвае Аляксандр Галгофскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024