Навіны

Гродзенец рэпостнуў «Хартию» — а яго не пакаралі. Як так выйшла?

Гродзенец быў падпісаны ў Facebook на пяць груп, прызнаных экстрэмісцкімі. У тым ліку ён распаўсюджваў лагатып «Официальная группа Хартия'97». Яго судзілі 6 лютага ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Суд пастанавіў спыніць вытворчасць па справе па ч. 2 арт.19.11 КаАП у сувязі са сканчэннем тэрмінаў накладання спагнання.

Справа ў тым, што калі справу адмянілі і разглядаюць зноўку, спагнанне могуць накласці не пазней за два месяцы з дня адмены (п. 1 ч. 1 арт. 7.6. КаАП).

Што здарылася з гэтай справай? Яе спынілі, але пазней пракурор скасаваў спыненне 27 кастрычніка 2023 года — так напісана ў новым пратаколе. Справа паступіла ў суд Ленінскага раёна Гродна пасля ліквідацыі недахопаў. Але атрымліваецца, яно прыйшло па заканчэнні тэрміну на прыцягненне.

Летась яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў спынілі. У абодвух выпадках прычынай стала заканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.

Чытайце таксама: Суды актыўна адбіраюць у беларусаў тэлефоны праз палітыку, а потым іх распрадаюць (толькі ў Гродзенскай вобласці за месяц адціснулі мінімум 80 штук)

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024