
Аляксандр Куваннікаў. Фота з архіву
30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.
У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі – мама.
“Зараз перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем. Магчыма, цела будзе перавезена ў Беларусь. Пакуль няма дакладнай інфармацыі наконт яго смерці”, – напісаў яго знаёмы.
Дапамагчы сям’і можна па спасылцы.
Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 года ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле за невыкананне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі беларускія сілавікі – прыйшлі да яго тады 62-гадовай маці.
Таксама Аляксандр цікавіўся гарбатай – некаторыя гродзенцы могуць памятаць яго чайныя вечарыны ў тайм-кафэ “Партал”. Нефармалы ведаюць яго як “Сашу Панка”.
4 лютага прайшло развітанне з Аляксандрам. Беларусы сабралі для яго 14 779 zł ($3 730). “Сям’я Александра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Усе вашыя паведамленні і добрыя словы Жанна і Елена Васільеўна бачаць і выбачаюцца, калі каму-небудзь не адказалі. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час”, – напісаў іх блізкі.
Аўтар ідэі Ян Гулевіч прапануе выкарыстоўваць для пошукаў смарт-бірульку з QR-кодам. Пасля яго сканавання карыстальніка…
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў зняўся ў праграме "Рэцэпт сапраўднага беларуса" дзяржаўнага канала "СТВ". Караеў…
Інцыдэнт адбыўся 23 студзеня на вуліцы Жамчужнай у Лідзе. Атруціўся 9-гадовы хлопчык, а таксама дзве…
Пабудаваны ў 2022 годзе плот у Белавежскай пушчы, які праходзіць па мяжы Польшчы і Беларусі,…
Дзмітрый купіў былы езуіцкі калегіум на аўкцыёне за 300 руб у 2023 годзе. Цяпер мужчына…
Беларуская мастачка Дзіна Макарэвіч у снежні 2025 года паведаміла, што рэстаран The Cult у Гродне…