Навіны

Следчы камітэт у Гродне абароняць ад арнітозу

У Гродне адрамантуюць агароджы ад птушак на даху будынка па вул. Максіма Горкага, 121. Гэты будынак Следчага камітэта. Інакш у следчых ёсць пагроза заразіцца ад птушынага памёту арнітозам — небяспечным інфекцыйным захворваннем.

На гэта выдаткуюць 12 139 рублёў. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Работы правядуць з 8 па 9 студзеня 2024 года.

Арнітоз — вострае інфекцыйнае захворванне з ліхаманкай, інтаксікацыяй, паразай лёгкіх, цэнтральнай нервовай сістэмы, павелічэннем печані і селязёнкі. Ім можна заразіцца праз узбуджальнік, які распаўсюджваецца з памётам і рэспіраторным сакрэтам.

Чытайце таксама: Дасягненні гродзенскага Следчага камітэта: людзі перасталі скардзіцца на сілавікоў, суды не выносяць апраўдальных выракаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024