Навіны

Памятаеце кандытара з Гродна з тортамі з аднарогам? Міліцыя не знайшла парушэнняў - гэта пакрыўдзіла Бондараву

Ленінскі РАУС Гродна праверыў акаўнт «sladkiy_grodno» з тортамі ў тым ліку для дарослых. Фактаў здзяйснення якога-небудзь правапарушэння, які адносіцца да кампетэнцыі АУС, ён не выявіў. Пра гэта напісала Вольга Бондарава.

Вядзе акаўнт 28-гадовая кандытар з Гродна. Яна ўжо выдаліла старонку.

«Вось і цяпер намеснік начальніка АУС У.С.Вербаль чакана не здзівіў адпіскай аб тым, як у АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна „не выяўлена“ фактаў правапарушэння, які адносіцца да кампетэнцыі АУС, у вырабах, што рэалізуюцца піражэншчыцай Красько А. Л. 1995 г. н. МАРГ, значыць, выявіў, а АУС няма. Так і запішам: куды Міністэрству да цэлага райаддзела аблцэнтра?» , — пакрыўдзілася Бондарава.

Кандытар рабіла тарты ў выглядзе мужчынскага пеніса і жартоўныя выявы аголеных людзей сталага ўзросту на торце. Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Але больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і аднарога на дзіцячым торце. Яна перакананая, што гэта — «прапаганда ЛГБТ». У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю заключылі, што такія тарты — гэта неэтычная інтэрнэт-рэклама.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024