Беларуса затрымалі ў пункце пропуску «Каменны лог». Яго судзілі 2 лістапада за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у судзе Ашмянскага раёна. Па арт. 19.11 КаАП яму прызначылі штраф. Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Верагодна, затрыманы — жыхар Мінска. Раней ён не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Ён прызнаў віну паводле арт.19.11 КаАП.
Мяркуючы па матэрыялах справы, мужчына знаходзіўся ў пункце пропуску «Каменны лог» Ашмянскага раёна. У яго тэлефоне знайшлі Instagram з падпіскай на Zerkalo.io. У выніку мужчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў) без канфіскацыі мабільнага тэлефона.
Пры пакаранні ўлічылі «абставіны і значную ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага правапарушэння».
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…