У Гродзенскай вобласці з 2020 года зарэгістравалі каля 2000 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці. Гэта другі паказчык па краіне пасля Мінска. Там выявілі больш за 6000 злачынстваў. У Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах — па 1000.
У Беларусі ж з 2020 года здзейснілі каля 16 000 злачынстваў. Пра гэта распавёў старшы оперупаўнаважаны УУС Аляксей Ёрш.
Па статыстыцы, 83% злачынстваў здзейснілі з выкарыстаннем інтэрнэту і ў Telegram-каналах.
Сярод правапарушэнняў (гэта значыць, з адміністрацыйнай адказнасцю) лідзіруе падпіска на «забароненыя» рэсурсы і каналы. Супрацоўнік АУС параіў перад падпіскай на канал правяраць на сайце Міністэрства інфармацыі, ці не ўнесены ён у спіс экстрэмісцкай прадукцыі.
Улетку 2022 года колькасць злачынстваў за «экстрэмізм» у Гродзенскай вобласці складала 1500.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…