Навіны

У Гродне амаль скончылі будаваць новы бізнес-цэнтр: вось як ён выглядае

Бізнес-цэнтр FERRO дабудоўваюць на месцы былой стаянкі на рагу Леніна і Карбышава. Яго ўзводзіць гродзенская фірма «ТрыаМетСэрвіс», якая таксама плануе пабудаваць яшчэ адзін будынак у цэнтры — на вуліцы Вялікай Траецкай.

Фатаграфіі з будпляцоўкі апублікаваў «Вячэрні Гродна».

Паводле планаў забудоўшчыка на першым паверсе павінны размясціцца гандлёвыя памяшканні і выставачная зала, а на другім — памяшканні бытавога абслугоўвання насельніцтва. Будынак па габарытах упісваецца ў гістарычны цэнтр Гродна — гэта двухпавярховы аб’ём з мансардай.

Першапачатковы праект бізнес-цэнтра FERRO

У параўнанні з першапачатковай візуалізацыяй праекта злёгку паменшыліся вокны на мансардным паверсе.

Участак, дзе раней была паркоўка, прадалі з аўкцыёну ў жніўні 2020 года за 29 тысяч рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024