Навіны

Новая тусовачная лакацыя можа з’явіцца ў Гродне на базе былога завода

У будынку былога завода на вуліцы Суворава ў Гродне плануюць адкрыць «Мотадэпо». Там будзе хостэл, рэстаран і бар. Усё гэта будзе ў байкерскай тэматыцы, паведаміў блог s13.ru.

Тэрыторыя будучага «Мотадэпо». Крыніца: s13.ru

На трэцім паверсе плануюць арганізаваць нумары для пражывання пастаяльцаў. На другім паверсе павінен быць рэстаран з некалькімі заламі ў мотастылістыцы, з уласнай кухняй і барнай стойкай. На першым паверсе запланавалі аналаг мінскай «Пясочніцы» альбо вуліцы Кастрычніцкай. Там змогуць размясціцца ўстановы грамадскага харчавання, кавярня, барбер-шоп і тату-студыя.

«І уласны дворык з праектарам і экранам, сцэнай і мноствам гірлянд. І усё ў межах адзінай лакацыі: і для мотацыклістаў, і для аматараў жывой музыкі, і для моладзі», — сказаў уладальнік будынка Аляксандр.

Патрэбен інвестар, бо не хапае грошай

Праект плануюць рэалізоўваць паэтапна. Спачатку ўладальнікі хочуць скончыць усе праектныя працы адносна будынка. «Трэба зразумець, у якім стане знаходзіцца будынак, дзе патрэбна нешта падлатаць, дзе штосці замяніць альбо падфарбаваць». Гэты этап плануюць рэалізаваць за год, за наступныя тры гады праект павінны запусціць — будынак хочуць увесці ў эксплуатацыю, каб ён пачаў прыносіць прыбытак.

Зараз не хапае $ 250 тыс, каб запусціцца максімальна хутка. У праект ужо ўкладзена каля $ 80 тыс. ($ 30 тыс. каштаваў сам будынак). «Нам вельмі патрэбен інвестар, але вельмі хочацца, каб гэта быў хтосьці блізкі па духу, магчыма, таксама ўладальнік байка, альбо з індустрыі грамадскага харчавання», — сказаў Аляксандр.

Шукалі лакацыю не ў цэнтры горада

Аляксандр прыдумаў ідэю каля двух гадоў таму. Тады ж і пачалі шукаць лакацыю, якая павінна была знаходзіцца крыху далей ад цэнтра горада і не ў спальным раёне. Таксама яна павінна была быць агароджана альбо мець свой уласны дворык і заезд. Для такой лакацыі разглядалі раёны Азёрскай шашы, вуліц Магістральнай, Суворава, Перамогі і Лідскай — усюды, дзе ёсць фрагменты прамзоны.

Чытайце таксама: Лофты. Як завадскія руіны ператвараюцца ў сэрцы гарадоў

Пра продаж нерухомасці даведаліся з банера на самым будынку. Набылі яго праз аўкцыён, іншых пакупнікоў не было.

«Перарабіць яго пад шматкватэрны жылы дом альбо склад — не было магчымасці. А набываць тры паверхі з мэтай наладзіць нейкую нескладаную вытворчасць — не зусім рацыянальна. Атрымліваецца, гэты будынак чакаў нас і нашага праекту, бо як найлепш упісаўся ў яго візуалізацыю», — сказаў Аляксандр.

Раней будынак належаў заводу

Будынак калісьці належаў аднаму з гродзенскіх заводаў. Гэта быў адміністрацыйны комплекс: тры паверхі з бібіліятэкай і архівам, медычным кабінетам і чарцёжным бюро, лабараторыяй, сталовай і падсобнымі памяшканнямі.

Чытайце таксама: На Кірава збіраюцца адкрыць Insta-кафэ: там, дзе раней працавалі AvaCava і «Карсар»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024