Навіны

Негістарычны колер, некарэктныя ліштвы. Што не так з рамонтам «дома з цмокамі» на Міцкевіча, 7

Рамонт «Дома з цмокамі» (народная назва дома па Міцкевіча, 7) ідзе актыўна. Летась там змянілі дах, зараз дайшла чарга да драўлянай ашалёўкі. Да продажу ў 2020 годзе драўляныя дамы № 7 і № 9 — адны з сімвалаў раёна Новы Свет — хацелі знесці. Пасля пад ціскам грамадства іх усё ж вырашылі захаваць. Але да рэканструкцыі ёсць пытанні.

Няцотны бок вуліцы Міцкевіча паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Гродна уваходзіць у «ахоўную зону», а дамы № 7 і № 9 аднесены да «шараговай забудовы». Рэгламентамі ахоўнай зоны забаронена «неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці».

Працы на Міцкевіча, 7. Фота: канал «Спадчына»
Працы на Міцкевіча, 7. Фота: канал «Спадчына»

Канал «Спадчына» разабраў, што канкрэтна не так з цяперашняй рэканструкцыяй:

  • выкарыстоўваецца непрафіляваная шалёўка (не такая, якая была раней);
  • у ніжняй частцы сцен і мезаніна замест вертыкальнай шалёўкі выкарыстоўваецца гарызантальная;
  • адсутнічаюць паяскі, якія аддзяляюць гарызантальную і вертыкальную шалёўку, што парушае гістарычнае чляненне фасадаў;
  • адсутнічаюць праразныя падзоры на навісях даху. Але іх яшчэ можна давесіць;
  • вокны маюць негістарычны колер, матэрыял, разбіўку і глыбіню ўстаноўкі адносна фасада. Апошняе — праз тое, што робяць вентфасад без уцяпляльніка;
  • абсалютна некарэктна выкананы ліштвы. На фота добра бачна, што яны былі падвойныя, унутраныя — простыя, закрывалі ўласна шчыліну між вокнамі і сценамі, а вонкавыя, з праразным дэкорам, мелі выключна дэкаратыўную функцыю;
  • ужо набітыя праразныя падзоры пад стрэшкай давялося падразаць пад акно. Раней ліштвы амаль даходзілі да навісі даху, і было ўвогуле не бачна, што за імі. Пасля спрашчэння ліштваў выявілася, што часткі дэкору не стыкуюцца між сабой, і іх падрэзалі;
  • адсутнічае традыцыйнае афармленне кутоў дома.

Дамы хацелі знесці, але грамадскасць адстаяла

Дамы № 9 (1907 г. п.) і № 7 (пач. ХХ ст.) прадалі па адным ў 2020 г. Ва ўмовах продажу была забарона на знішчэнне, прычыненне шкоды будынкам, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змена параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў.

Дом на Міцкевіча, 7 да рэканструкцыі. Фота: Hrodna.life
Дом на Міцкевіча, 7 да рэканструкцыі. Фота: Hrodna.life

Усяго годам раней два дамы на Міцкевіча, якія стаялі пустымі, спрабавалі прадаць з умовай зносу. Гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Гэтыя дамы — прыклады гарадской архітэктуры мяжы 19−20 стагоддзяў, і такіх пабудоў у Гродне амаль не засталося.

Абодва дамы выкупіла кампанія «Формула вады». Прадстаўнік кампаніі Дзмітрый Жук у 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома па Міцкевіча, 9 планавалі краму фермерскіх прадуктаў і кавярню ў стылі 1990-х. На 2-м паверсе — 5 апартамераў. Інвестары вывучалі гісторыю дома. Вядомы ўнук яго былых гаспадароў - Данат Кур’яновіч. У пачатку XX ст. побач з домам збудавалі стайню з прыбудовай.

У 2021 г. пісалі, што інтэр'еры дома добра захаваліся.

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024