Навіны

У Гродне адкрыюць яшчэ адну мемарыяльную дошку. У гонар каго?

На «Гродна Азот» усталююць мемарыяльную дошку ў гонар Сяргея Прытыцкага. Яе адкрыюць 15 верасня, паведаміла БелТА са спасылкай на кіраўніка аддзела сацыяльнага развіцця прадпрыемства Паўла Лісоўскага.

Сяргей Прытыцкі. Крыніца: eot.su

Адкрыццё дошкі прымяркуюць да «Дня народнага адзінства». Яе размесцяць на першай прахадной «Гродна Азот».

Сяргей Прытыцкі (1913−1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР. Адзін з арганізатараў камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. З 1948 г. па 1951 г. працаваў сакратаром Гродзенскага абкама партыі, займаўся арганізацыяй эканамічнай і сацыяльнай інфраструктуры Гродна.

Чаму дошка ў гонар Прытыцкага і хто гэта прапанаваў

У перыяд з 1971 па 2000 год гродзенскі хімічны камбінат насіў імя Сяргея Прытыцкага. Потым прадпрыемства перайменавалі ў Гродзенскае вытворчае прадпрыемства «Азот», а ў 2002 — у «Гродна Азот».

«Усе гэтыя гады нашыя ветэраны неаднаразова выступалі з ініцыятывай увекавечыць імя Сяргея Прытыцкага. Ідэйным натхніцелем гэтай прапановы была і застаецца заслужаны ветэран прадпрыемства Лідзія Ільінічна Рымарчук. Яе ідэю падтрымаў Савет ветэранаў і кіраўніцтва прадпрыемства», — сказаў Павел Лісоўскі.

Адкрыюць не толькі дошку

У музейнай залі прадпрыемства рыхтуюцца аформіць вітрыну, прысвечаную Прытыцкаму. Новую вуліцу, якая будзе весці да «Гродна Азот», назавуць імем Прытыцкага. Яе адкрыццё рыхтуюць да 25 кастрычніка 2023 года.

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца «расійскі» квартал, а таксама вуліца Прытыцкага

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024