Навіны

Дзяўчына з інваліднасцю стала «Каралевай Гродна — 2023»

Гродзенка Вікторыя Навіцкая, у якой замест нагі пратэз, перамагла ў конкурсе «Каралева Гродна — 2023». Пра гэта Вікторыя расказала на сваёй старонцы ў Instagram.

Вікторыя Навіцкая. Крыніца: старонка мадэлі ў Instagram

«Азіраючыся на сваё жыццё назад — разумею, чаго можна дасягнуць калі верыць у сябе і свае бязмежныя магчымасці і вядома дзейнічаць», — напісала Вікторыя ў сваім Instagram.

Што гэта за конкурс

Конкурс «Каралева Гродна» — абласны этап конкурса «Каралева Беларусі». Яго правялі з 17 па 20 жніўня 2023 года. Яго арганізоўвае Акадэмія конкурсаў прыгажосці Беларусі. Яе дырэктарка Людміла Шынкарэнка, а заснавальніца Вольга Крыжаноўская.

Конкурс прыгажосці «Каралева Беларусі» пазіцыянуюць як першы ў свеце праект без стэратыпаў, межаў і здаровым ўспрыманнем жаночай прыгажосці і індывідуальнасці, які сцірае межы разумення жаночай прыгажосці.

У ім не падзяляюць жанчын па катэгорыях, а аб’ядноўваюць разнастайнасць прыгажосці ў адно цэлае. Мэта конкурса — даць магчымасць рэалізаваць свой творчы патэнцыял любой жанчыне, а таксама пракачаць свае асабістыя якасці. Арганізатары выступаюць за тое, каб кожная жанчына ў незалежнасці ад сямейнага статуса, кар’еры і адукацыі мне магчымасць рэалізаваць сябе праз творчасць і індывідуальнасць.

15 пераможцаў конкурса будуць удзельнічаць у Міжнародных конкурсах прыгажосці:

  • Queen of the Universe
  • Mrs. Universe
  • Miss&Mrs. Eurasia
  • Queen of the Eurasia
  • Face of beauty international
  • Mrs. Europe
  • Photomodel of the World
  • Miss Eco international
  • Miss Glam of the World
  • Miss Tourism
  • Сусветная мадэль
  • Прыгажуня зямнога шара

Колькі суперніц было ў Вікторыі

У фінале удзельнічалі 15 жанчын. У конкурсе былі тры катэгорыі, паводле якіх размеркавалі ўдзельніц:

  • Princess (18 — 31 год)
  • Queen (32 — 47 гадоў)
  • Diamond Queen (48+)

Раней гродзенка перамагла на конкурсе ў Каліфорніі

У чэрвені 2023 года гродзенка Лана Глумакова перамагла ў фінале міжнароднага конкурсу прыгажосці Mrs Globe у Каліфорніі. На ім жанчына прадстаўляла не толькі Беларусь, але і ўсё Еўропу. У кастрычніку 2022 года Глумакову прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы.

Чытайце таксама: «Мне не ўласціва віскатаць ад радасці». Што гродзенка Лана Глумакова расказала пра конкурс Mrs Globe

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024