Гродна стане другім горадам, дзе адкрыецца мультыбрэндавая прастора We Are. Краму плануюць адкрыць восенню. У ёй будуць толькі беларускія брэнды.
UPD. Стала вядома, што крама адкрыецца ў ТРК «TRINITI».
Аналагічная крама ўжо год працуе ў Мінску ў Dana Mall. Там сабраныя толькі беларускія брэнды адзення. Яго заснавальнікі Вера і Павал Пракапенка прааналізавалі анлайн-продажы партнёраў і зразумелі, што менавіта з Гродна прыходзіць шмат заказаў. Крама ў Гродне паўторыць канцэпцыю мінскай прасторы. Там будзе прысутнічаць 15 беларускіх брэндаў, расказала Вера Пракапенка Realt.by. Якія менавіта, яна абяцае адкрыць пазней.
Галоўным адрозненнем прасторы ад іншых крамаў уладальнікі лічаць кліентаарыентаванасць. У ёй светла, вялікія люстэркі, кулер з вадой для кліентаў і канапа, дзе можна перадыхнуць.
«Мы бачым, што змянілася стаўленне да лакальных брэндаў у стылістаў, інфлюенсераў і ў цэлым беларусак, якія заходзяць у краму па пакупкі. Яны сталі ставіцца больш лаяльна. Напрыклад, калі раней дзяўчаты перш за ўсё ішлі па пакупкі ў мас-маркет, то зараз найчасцей спачатку яны ідуць да нас і толькі потым у іншыя крамы», —
падзялілася заснавальніца.
За год працы We Are наведалі больш за 700 тысяч чалавек. У Instagram прасторы — 44 тысячы падпісантаў. На сайце праекта пералічаны 21 лакальны брэнд, з якімі We Are супрацоўнічае зараз. Гэта:
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…