Навіны

Гродзенскі «Нёман» працягваюць зачышчаць: затрымалі трэнера і адміністратарку

Сілавікі затрымалі трэнера і адміністратарку, якія працуюць у гродзенскім футбольным клубе «Нёман». Іх абвінавацілі ў падпісках на «экстрэмісцкія» каналы. Аб затрыманні паведаміў адзін з каналаў сілавікоў.

Затрыманы трэнер — Дзмітрый Бельскі. Ён працуе ў футбольнай спартовай школе (СДЮШАР) «Нёмана». Выпускнік факультэта фізкультуры ГрДУ мае трэнерскую ліцэнзію UEFA. Яго па відэа апазнала «Наша Ніва».

Судзячы па відэа, Бельскага затрымалі ў лесапарку Пышкі, побач са спартовай школай, дзе ён працуе.

Затрыманая адміністратарка — Юлія Арлашына. Яна таксама працуе ў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе «Нёмана».

На відэа затрыманыя распавялі, што раней з імі правялі сход кіраўнікі з нагоды падпісак на экстрэмісцкія каналы.
Яны пад подпіс былі азнаёмленыя з заканадаўствам у сферы распаўсюджвання «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Раней сілавікі затрымалі спартовага дырэктара «Нёмана», былога футбаліста клуба Дзмітрыя Кавалёнка — таксама за падпіскі на «экстрэмісцкія» сацсеткі. Для яго затрыманне скончылася звальненнем з клуба.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024