На «Гродна Азот» прыходзяць супрацоўнікі КДБ і выклікаюць да сябе ўладальнікаў карты паляка. Іх прымушаюць пазбавіцца дакумента. Яго можна аддаць наўпрост у рукі КДБшніка, паведаміла «Наша Ніва».
Раней на «Гродна Азот» супрацоўнікам ужо рабілі такую ж прапанову. Цяпер іх выклікаюць, каб удакладніць, ці прынялі яны прапанову і гатовыя адмовіцца ад дакумента.
«Быў нейкі перыяд, калі пачало здавацца, што цікавасць да ўладальнікаў карты паляка знікла. Нейкі час, наколькі мне вядома, нікога не цягалі па гэтым пытанні. Некаторыя нават спадзяваліся, што на тыя размовы, дзе прымушалі адмовіцца ад карты, выклікалі дзеля птушачкі, — сказаў „Нашай Ніве“ чалавек, знаёмы з сітуацыяй у адміністрацыі на „Гродна Азот“. — Насамрэч выйшла, што яны проста далі нейкі час, каб людзі маглі вызначыцца і зрабіць „правільны выбар“».
Паводле «Нашай Нівы», на слова азотаўцам не вераць. Яны павінны прынесці доказы, што хадзілі ў консульства і здалі дакумент афіцыйна. Калі такіх доказаў няма, то супрацоўніку робяць апошняе папярэджанне і прапануюць здаць карту гасцям з КДБ.
На «Гродна Азот» ужо больш за дзесяць чалавек такім чынам здалі свае карты паляка.
Калі карту паляка не вяртаць у консульства, а здаць супрацоўніку КДБ, то ў чалавека будзе магчымасць аднавіць дакумент у будучыні. Напрыклад, спаслаўшыся на тое, што ён згубіў карту.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…