Навіны

Нерухомасць тыдня: прадаецца хрушчоўка з узаконенай перапланіроўкай пад здачу ў арэнду

У Гродне прадаюць двухпакаёвую хрушчоўку ў цэнтры горада па вул. Леніна, 6. У ёй зрабілі ўзаконеную перапланіроўку — з’явілася гардэробная. Дом размешчаны побач з гуманітарным каледжам і аўтавакзалам.

Кватэра размешчана на другім паверсе чатырохпавярховага дома. Балкон выходзіць на вул. Леніна. Кватэра ўкамплектавана посудамыйкай, пральнай машынай, мікрахвалёўкай. Ёсць электрычны чайнік, выцяжка, мэбля, побытавая тэхніка.

Замест газавай калонкі - электрычны бойлер на 50л Арыстон.

Ёсць гардэробная і балкон. Санвузел — сумешчаны.

У кватэры два пакоі. Адзін з іх сумешчаны з кухняй. Пры рамонце выкарыстоўвалі прыемныя халодныя колеры — блакітны, фіялетавы, белы, шэры. Ёсць яркія акцэнты ў выглядзе чырвоных і сініх падушак і дзвярэй сіняга колеру. У спальні колеру больш цёплыя і стрыманыя.

У кватэры застаецца ўсё — ад бытавой тэхнікі да штор, коўдраў і ваз. Яна ўкамплектоўвана для пасуткавай арэнды — яе можна адразу здаваць. Апартаменты карыстаюцца попытам у гасцей, сцвярджаюць уладальнікі. Але можна яе купіць і для пражывання.

Кошт — $ 56 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць еўрадвушку з панарамнымі вокнамі (від на шматпавярхоўку і поле)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024