Навіны

«Мне не ўласціва віскатаць ад радасці». Што гродзенка Лана Глумакова расказала пра конкурс Mrs Globe

Пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці Mrs Globe 2023 гродзенка Лана Глумакова расказала, як праходзіў для яе фінал конкурсу ў Каліфорніі. Там яна прадстаўляла не толькі Беларусь, але і ўсю Еўропу. Пра тое, як яна рыхтавалася да конкурсу, пра яго сэнс і пра стаўленне сыноў яна расказала у сторыс ў фармаце адказаў на пытанні сваіх падпісантаў (арфаграфія захаваная).

Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Праводзіцца штогод з 1996 года. У ім перамагалі бізнес-ледзі, мадэлі, хатнія гаспадыні, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і тыя, што вядуць дабрачынную дзейнасць.

— Сукенка.

— Сукенку мы стваралі з @edelweisfg. Тканіна Ellie saab — я знайшла яе ў Варшаве і закахалася з першага погляду. Спачатку думалі пра пёры і іншыя ўпрыгожвальніцтвы, але калі яна была гатовая, зразумелі - яно цалкам і самадастатковае само па сабе. Смела магу сказаць, гэта была сукенка маёй мары.

Лана Глумакова — Mrs Globe 2023. Фота: instagram.com/hlumakova_lana

— Вы першы раз у Амерыцы? Паспелі нешта паглядзець?

— Так, гэта мой першы раз у Амерыцы і першая віза. Да конкурсу ў нас было некалькі дзён з @rachelalaguna. Мы паглядзелі самыя вядомыя месцы ў Лос Анджэлесе, з’ездзілі на акіян, цяпер я ў Галівудзе і мне тут шалёна падабаецца. Думаю, можа застацца?!

— Захацелася вярнуцца ў Штаты і наведаць больш месцаў?

— Так шмат прапаноў, запрашэнняў, што мабыць, так.

— Ці зачапіла Амерыка? У параўнанні з Еўропай (людзі, атмасфера).

— Шчыра, у мяне было не вельмі шмат часу, каб зразумець гэта. У першыя дні я была трохі шакаваная, што госці гатэля, у адрозненні ад еўрапейцаў, вельмі няветлівыя. Не ўсміхаюцца, не вітаюцца. Думала, будзе як раз наадварот. Супрацьлеглае ўражанне пасля стасункаў з персаналам гатэляў, рэстаранаў, таксістамі. Яны вельмі ахвотна размаўляюць, робяць кампліменты. І могуць сказаць: — Вау, вы місіс Глоб?! Я тааааак ганаруся вамі!

Фота: instagram.com/hlumakova_lana

— Што было самым складаным на этапе падрыхтоўкі да конкурсу?

— Вельмі шчыльны графік і выматвальны шлях да аэрапорта з шматгадзіннымі чэргамі на мяжы.

— Што самае яркае было менавіта для вас?

— Велізарная колькасць: прэзентацыя нашай песні на Win Song, прыгожы вечар Globe Award, дзе я атрымала званне Mrs of the Year, вядома, сам момант перамогі.

Многія заўважылі, што я ўспрыняла яго не вельмі эмацыйна, але мне не вельмі ўласціва віскатаць ад радасці і падаць у непрытомнасці ад шчасця. Я глыбока ўсё адчуваю ўнутры. Не забываю, што каралева.

— Ці ёсць хто-небудзь з удзельніц, хто расчараваў?

— Заўсёды ёсць дзяўчынкі, якім складаней прыняць рашэнне журы. Тут важна захаваць твар не нагаварыць і не зрабіць лішняга, таму што быць каралевай — гэта не пра карону, гэта пра годнасць у розных сітуацыях. У тым ліку пасля заканчэння шоу.

— Удзел з тытулам у мерапрыемствах аплачваюць арганізатары ці Каралева?

— Часцей за ўсё бок, які запрашае.

— А [карона] свету назаўжды з вамі? Яе не трэба нікому праз год перадаваць?

— Я назаўжды Mrs Globe 2023. Каралева «кіруе» роўна год да моманту абрання новай каралевы.

На конкурсе Mrs Globe 2023. Фота: instagram.com/hlumakova_lana

— Якія абавязкі ў Каралевы?

— Гэта вельмі важнае і цікавае пытанне. Дзякуй за яго.

  • Самае простае — гэта рэгулярныя фотасесіі. Ты павінны адпавядаць свайму званню і пастаянна ствараць кантэнт для сваіх і афіцыйных сацсетак.
  • Удзел у розных мерапрыемствах у статусе Mrs Globe — не менш за 3 разы на месяц.
  • Дабрачыннасць.
  • Падарожжы па запрашэнні даччыных Mrs Globe кампаній, прысутнасць на буйных нацыянальных конкурсах у розных краінах, па сутнасці, гэта яшчэ адна новая праца на цэлы год да новага конкурсу.

— Вы сапраўды прыгожая! Як шмат гадоў у мадэлінгу?

— Дзякуй. Мадэлінг гэта не мая прафесія. У мяне свой бізнэс. Увесь інстакантэнт гэта ці для конкурсу, ці з любові да прыгожага.

— І як трымаць фігуру?

— Спорт, ніякага фастфуду, паменш салодкага і алкаголю, шмат бялку і гародніны.

— Добры дзень! Вы карэнная гродзенка?) І хто бацькі такой неверагоднай прыгажуні?

— Дзякуй. Так, я нарадзілася ў Гродне. Матуля мая ўсё жыццё прапрацавала ў школе і з’яўляецца вельмі таленавітым настаўнікам рускай і літаратуры. Тата, на жаль, пакінуў нас у 2007 годзе, але для мяне ён назаўжды застанецца ўзорам розуму і пачуцця гумару. Працаваў у сельскай гаспадарцы, меў 3 вышэйшыя адукацыі.

— Як дзеці ставяцца да таго, што ў іх мама двойчы каранаваная?)

— Задала гэтае пытанне дзецям. Яны адказалі: мы заўсёды ведалі, што наша мама каралева.

— Што вам дае Святлана гонка за каронамі?) Чакаем ад вас адказу.

— Бываюць і агрэсіўныя інтэрв'юеры. Ваш званок вельмі важны для нас. Заставайцеся на лініі.


Лана Глумакова — заснавальніца рэкламнага агенцтва «На ура» і спа-салона «Honey Day», а таксама сузаснавальніца дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Ёй 41, яна замужам, у яе двое сыноў. У кастрычніку 2022 Лана Глумакова перамагла на Mrs Europe Globe і так атрымала права прадстаўляць Еўропу на фінале ў ЗША. У 2018 была фіналісткай конкурсу Mrs Belarus World.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024