Кароткатэрміновае парушэнне электразабеспячэння адбылося ў Гродне 15 чэрвеня 2023 года. Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале «Гроднаэнерга».
Электрычнасці не было ў раёнах, якія запітаныя ад лініі электраперадачы «Гродна-Паўднёвая» — «Завод карданных валаў». Зараз энэргетыкі аднаўляюць працу электразабеспячэння.
Паводле інфармацыі чытачоў Hrodna.life, электрычнасці не было каля 20 хвілін, у мікрараёнах Вішнявец, Альшанка, на вуліцах Перамогі і Гарнавых у кірунку Фолюша, праспекце Янкі Купалы. У горадзе не працавалі светлафоры і стаялі тралейбусы.
Чытайце таксама: Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з АЭС: новы выпуск падкаста «Утульны горад»
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…