Навіны

«Няроўныя ўмовы». Фірма паскардзілася на парушэнні пры закупцы феерверка ў Гродне (абноўлена)

На свята Дня Незалежнасці 3 ліпеня ў Гродне збіраюцца запусціць феерверк з элементамі лазернага шоу. Яго запусцяць з даху Гродзенскага гарвыканкама. Колеры, шумавыя і светлавыя эфекты ўзгодняць з уладамі. Але закупка можа не адбыцца: адзін з патэнцыйных удзельнікаў просіць адмяніць яе і прызначыць новую. Ён паскардзіўся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

UPD 19 чэрвеня. У разглядзе скаргі адмоўлена, бо яна «не адпавядае патрабаванням». Між тым, аўкцыён прызналі несапраўдным — заяўку падаў толькі ТАА «Белы тыгр». Прызначылі новы.

На працягу сямі хвілін будуць запускаць рымскія свечкі, веерныя і прамыя салютныя ўстаноўкі, адзінкавыя стрэлы, піратэхнічныя шэрагі. З ім будзе музычнае суправаджэнне.

Лазернае шоу правядуць ля будынка гарвыканкама. За чатыры хвіліны пакажуць праекцыі з дапамогай лазерных праектараў, экрана і генератараў шуму.

Усё гэта будзе каштаваць 16 500 рублёў. З іх 10 000 рублёў пойдуць на феерверк, а 6500 — на лазернае шоу.

Гэта крыху даражэй, чым у мінулым годзе — тады феерверк каштаваў 15 000 рублёў.

Пакуль Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць запыт цэнавых прапаноў.

Што яшчэ трэба?

Заказчык просіць ліцэнзію Дзяржпрамнагляду на права правядзення салютаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў IV-V класаў небяспекі, патрэбныя сертыфікаты і страхавыя полісы.

У чым парушэнне?

ПУП «АртСалют» паскардзіўся на Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У фірме лічаць, што ў закупцы штучна аб’ядналі піратэхнічнае і лазернае шоу.

АртСалют — мінская фірма. Займаюцца арганізацыяй салютаў любога класа. Працуюць больш за восем гадоў. Называюць сябе адным з лідэраў рынку, гарантуюць высокую якасць паслуг і ўмераныя цэны на салюты. Днямі іх транспарт праверыў МНС — парушэнняў не выявілі.

На думку дырэктара, заказчык парушыў п. 6 арт.20 «Апісанне прадмета дзяржаўнай закупкі» Закона ад 13 ліпеня 2012 г. № 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)». Гэтым парушылі правы «АртСалют» і паставілі іх у няроўныя ўмовы. Дырэктар сцвярджае, што:

  • лазернае шоу адносіцца да неліцэнзійнага віду дзейнасці, а піратэхнічнае шоу ліцэнзуецца і патрабуе спецыяльных узгадненняў і дазволаў;
  • тэхналагічна і функцыянальна лазернае і піратэхнічнае шоу не звязаныя паміж сабой. Яны аб’яднаны толькі музычным матэрыялам гукавога суправаджэння мерапрыемства.

Дырэктар просіць адмяніць закупку і прызначыць новую — па двух асобных лотах лазернага і піратэхнічнага шоу.

У закупках ёсць махлярства?

Ініцыятыва «БелДзяржРаспіл» распавядала пра закупку феерверку ў верасні 2022 года Гродзенскім гарадскім цэнтрам культуры. Да конкурсу дапусцілі тры кампаніі: ПУП «АртСалют», ТАА «Белы тыгр» і ТАА «Вогненны Фенікс». Апошнія дзве фірмы зарэгістраваныя па адным і тым жа адрасе.

«АртСалют» зрабіла самую выгадную прапанову — 14 500 рублёў. У той час як заяўка ад «Белага Тыгра» склала 14 660 рублёў, а ад «Вогненнага Фенікса» — 16 000 рублёў. Але выбралі «Белы тыгр».

«І гэта — нахабнае і зусім відавочнае парушэнне заканадаўства. У працэдуры запыту цэнавых прапаноў пераможца выбіраецца выключна па цане. Немагчыма апраўдаць іншы выбар, напрыклад, колькасцю залпаў або лепшай якасцю зарадаў, усё гэта павінна быць вельмі дакладна прапісана ў тэхнічным заданні. Ніякай „бальнай“ ацэнкі не можа быць. У дадзеным выпадку мы бачым відавочнае парушэнне і выбар „патрэбнага“ выканаўцы. < … > Становіцца відавочным, што ў кампаніі ў Гродне ёсць „патрэбныя сувязі“, якія дазваляюць рэалізоўваць незаконныя здзелкі, атрымліваючы доступ да бюджэтных сродкаў», — робяць выснову расследавальнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024