Навіны

Адрамантуюць браму касцёла XVIII стагоддзя ў Плябанаўцах. На рамонт збіраў мясцовы аддзел ідэалогіі (абноўлена)

У вёсцы Плябанаўцы Мастоўскага раёна запланаваны капітальны рамонт уваходнай брамы Свята-Траецкага касцёла. Пры капітальным рамонце зробяць адмостку, адрамантуюць ўчасткі сцен, заменяць абшыўку сцен, адрамантуюць прыступкі, заменяць дах і зробяць сістэмы арганізаванага вадасцёку.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шчучынскага раёна праводзіць закупку з адной крыніцы. Рамонт запланаваны з 16 чэрвеня па 15 верасня 2023 года. Кошт — 5000 рублёў з раённага бюджэту.

Пакуль правядуць абследаванні тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый, распрацуюць праектную дакументацыю і неабходныя дакументы.

Рамонт пракантралюе Мінкульт

Браму адрамантуюць у рамках інвестыцыйнай праграмы на 2023 год па Гродзенскай вобласці. Архітэктурна-планіровачныя рашэнне ўзгодняць з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Мастоўскага райвыканкама.

Праектныя рашэнні павінны прадугледжваць захаванне адметных элементаў, паведамляе Міністэрства культуры. З ім ўзгодняць усю дакументацыю.

Касцёл XVIII стагоддзя

Касцёл пабудавалі ў 1740 годзе. Ён уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Касцёл мае катэгорыю «2» — гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць нацыянальную значнасць.

Касцёл — помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока. У ім ёсць тры алтары, роспіс і орган.

У пачатку 2023 года на рамонт касцёла збіраў грошы аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама.

«Варта звярнуць увагу на ўваходныя вароты, якія знаходзяцца пры ўваходзе ў храм. На вялікі жаль, гэты будынак паступова руйнуецца, у апошні час гэта адбываецца вельмі хутка. І калі цяпер не прыняць пэўных дзеянняў, то аднавіць яго потым не будзе магчымасці.

Цяпер у Свята-Траецкім храме служыць неабыякавы святар, які зацікаўлены ў тым, каб наша спадчына не была страчана. Ім адкрыты ў Беларусбанку дабрачынны разліковы рахунак для правядзення рамонтных работ", — пісалі ў студзені 2023 на сайце райвыканкама.

Чытайце таксама: У Гродне камяніцу XIX стагоддзя чакае капітальны рамонт

Рамонт перанеслі

UPD 9 кастрычніка. Працягваецца падрыхтоўка да рамонту брамы касцёла XVIII стагоддзя ў Плябанаўцах. Перайшлі да пошуку падрадчыка на выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі. Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шчучынскага раёна хоча выдаткаваць на гэта 10 000 рублёў з раённага бюджэту.

Мінкульт даў дазвол на працы. Стала вядома, што ўключае капітальны рамонт:

  • уладкаванне адмосткі,
  • вертыкальная планіроўка;
  • рамонт і аднаўленне ўчасткаў сцен;
  • замена ашалёўкі сцен;
  • рамонт прыступак;
  • замена дахавага пакрыцця;
  • уладкаванне сістэмы арганізаванага вадасцёку.

Рамонт перанеслі на красавік 2024 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024