Навіны

Каля эканамічнага суда ў Гродне паставяць яшчэ 11 відэакамер. Іх купяць за нашы штрафы

У Гродне запланавалі мадэрнізацыю сістэмы відэаназірання будынка эканамічнага суда Гродзенскай вобласці па вул. Савецкіх пагранічнікаў, 102. Пакуль выбіраюць арганізацыю для распрацоўкі прадпраектнай дакументацыі. Яе павінны зрабіць да 21 чэрвеня.

Збіраюцца паставіць восем сеткавых цыліндрычных камер і адну купальную ІР-камеру. Абедзве камеры — з матарызаваным аб’ектывам, які дазваляе «набліжаць» і «аддаляць» аб’ект. Таксама будуць дзве хуткасных паваротных ІР-камеры, якія ўлоўліваюць гук на адлегласці да пяці метраў.

У закупцы таксама ідзе 16-ці канальны ІР-відэарэгістратар, жорсткі дыск серыі Purple, распрацаваны для кругласутачнай эксплуатацыі ў сістэмах відэаназірання, і крыніца бесперабойнага сілкавання. Закупку праводзіць Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Схема размяшчэння відэакамер ля эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. Скрыншот Hrodna.life з дакументаў дзяржзакупкі

Дакументацыя будзе каштаваць 1000 рублёў. Крыніца фінансавання — сродкі прымусовага збору. Гэта грошы ці іншая маёмасць, якія судовы выканаўца спаганяе з даўжніка, калі той сам не аплаціць штраф або кампенсацыю, якія прызначыў суд.

Чытайце таксама: Улады ліквідуюць «Гродна Лайф Медыя». Прычына: «дзейнасць забароненая заканадаўчымі актамі»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024