Навіны

У Беларусі абралі самыя добраўпарадкаваныя гарады: колькі з іх у Гродзенскай вобласці?

Рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2022 год прайшоў у Беларусі. Сярод пераможцаў няма ніводнага горада ці мястэчка з Гродзенскай вобласці. У адну з намінацый патрапіла Вялікая Бераставіца, але не з самым лепшым вынікам.

Вялікая Бераставіца. Фота: sb.by

Самы ўпарадкаваны — Брэст

Гарады размеркавалі па пяці катэгорыях. На першым месцы Брэст, які атрымаў 305 балаў. Горад атрымае ўзнагароду — 8 тыс. базавых велічынь (296 тыс. рублёў). У другой катэгоры — Мазыр (233 бала) і Бабруйск (231 бал). Яны атрымаюць па 3 тыс. базавых велічынь (111 тыс. рублёў).

  • Брэст — 305 балаў
  • Мазыр — 233 бала
  • Бабруйск — 231 бал
  • Жабінка — 262 балы
  • Маларыта — 252 балы
  • Глыбокае — 236 балаў
  • Брагін — 230 балаў
  • Белынічы — 230 балаў
  • Чэрыкаў - 216 балаў
  • вёска Махро — 181 бал
  • вёска Лясковічы 168 балаў
  • аграгарадок Дабрамыслі 169 балаў
  • аграгарадок Ахрэмаўцы 159 балаў

Вялікую Бераставіцу і яшчэ 10 гарадоў адзначылі за павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання тэрыторый. Сярод 11 гарадоў Бераставіца на восьмым месцы (212 балаў). На першым — Бяроза (230 балаў), на апошнім аграгарадок Туголіца (151 бал) у Бабруйскім раёне.

  • Бяроза — 230 балаў
  • Петрыкаў - 230 балаў
  • Кобрын — 228 балаў
  • Полацк — 228 балаў
  • Ворша — 227 балаў
  • Янавічы — 215 балаў
  • Целеханы — 212 балаў
  • Вялікая Бераставіца — 212 балаў
  • аграгарадок Гарбаха — 155 балаў
  • аграгарадок Вішаў - 152 балы
  • аграгарадок Туголіца — 151 бал.

Што ацэньвае журы

Агляд праводзяць штогод. У ім прымаюць удзел усе населеныя пункты Беларусі. Асноўныя паказальнікі: вуліцы і іх пакрыццё, асвятленне, колькасць грамадскіх прыбіральняў, стан фасадаў будынкаў, колькасць зачыненых пад’ездаў з выкарыстаннем кодавых і дамафонных сістэм, колькасць адрамантаваных пад’ездаў у дамах.

У іншых рэйтынгах — Гродна ў лідарах

З 2018 года «Цэнтр новых ідэй» складае рэйтынг беларускіх гарадоў. Эксперты ацэньваюць такія паказчыкі: дэмаграфічная ўстойліваць, стан эканомікі, якасць жыцця і грамадска-палітычныя практыкі. У гэтым рэйтынгу Гродна стабільна займае другое месца сярод найлепшых для жыцця беларускіх гарадоў, разам з ім у першай тройцы Мінск і Брэст. Аднак у рэйтынгу за 2022 год Гродна адначасова апынуўся антылідарам па рэпрэсіях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024