Навіны

Паглядзіце, які стыльны «гродзенскі» заплечнік выпусціў брэнд Vokladki

Брэнд заплечнікаў і аксесуараў Vokladki стварыў заплечнік-рол з выявай гродзенскай пажарнай каланчы. Яго прэзентавалі ў Instagram 16 траўня. Гродзенскі прынт стаў першым нямінскім малюнкам на заплечніках брэнда.

Фармат заплечніка — рол-міні. Трапіць у асноўнае аддзяленне можна збоку або праз верх. Ёсць дзве невялікія кішэні на маланцы на адным баку і на спінцы. Можна рэгуляваць аб’ём заплечніка за кошт рэгулявання зашпілек. Ва ўшчыльненай мяккай ізаляванай кішэні можна насіць ноўтбук памерам 13−14 цаляў. Дапушчальная нагрузка — 6 кг, аб’ём — 10 л.

На заплечніку можна ўбачыць пажарную каланчу на Замкавай вуліцы. Малюнак дапоўнены дрэвамі і стылізаванымі рыбамі. Цана заплечніка ў інтэрнет-краме — 120 рублёў.

Заснавальнік брэнда Vokladki нарадзіўся ў Гродне

Раней брэнд ужо выпускаў заплечнікі з урбаністычнымі матывамі, але ўсе яны былі пра Мінск. У інтэрнэт-краме ёсць заплечнікі-роллы «Зыбіцкая», «Чыжоўка», «Чырвоны дворык», «Кастрычніцкая».

Тое, што першым з абласных цэнтраў на заплечніках з’явіўся менавіта Гродна, звязана з заснавальнікам брэнда. Стваральнік Vokladki Фёдар Шылін нарадзіўся ў Гродне.

Фота: instagram.com/vokladki.by

Мяркуючы па каментарах, пакупнікі вельмі чакалі нямінскі прынт. Зараз падпісанты прапануюць выпусціць магілёўскія і брэсцкія заплечнікі Vokladki.

Чытайце таксама: Шоурум гродзенскага брэнда Zvonkomadewithlove адкрылі на Замкавай

Пра Vokladki

Брэнд Vokladki стварыў у Мінску ў 2012 годзе Фёдар Шылін. На старце Фёдар шыў вокладкі дома і прадаваў праз групу Вконтакте. Сёння галоўная прадукцыя брэнда — заплечнікі. Таксама ў краме можна купіць футаралы для ноўтбука, пасавыя сумкі, кашалькі, касметычкі, вокладкі для дакументаў.

Нядаўна Vokladki зрабілі калабарацыю з клінікай жаночага здароўя і выпусцілі футарал для пракладак і тампонаў. У Instagram брэнда можна знайсці футаралы для шаурмы і стагі сена, пахаванне заплечніка ці твар Ван Гога у шоперы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024