Навіны

«Ніякага пафасу і незнаёмых слоў! «Золотой теленок» перафарматаваў летнюю тэрасу

На месцы былога праекта міжземнаморскай кухні «Санвино» на БЛК адкрылася летняя тэраса ў новым фармаце — ад рэстарана «Золотой теленок». Уладальнікі абяцаюць «усім зразумелую кухню», шмат мяса і ніякага пафасу.

Што будзе ў меню

Да лета ўстанова абнавіла меню. У ім абяцаюць шмат мяса: дранікі з мачанкай, шашлык, кебаб, рабрынкі, тар-тар са скумбрыі, мойву ў фрыцюры, халаднік, стравы на патэльні. Галоўнай фішкай у мясных стравах зробяць фірмовыя аладкі і лаваш. «Ніякага пафасу, незнаёмых слоў і інгрэдыентаў!», — заяўляюць у Instagram рэстарана.

Недахоп у гэтай лакацыі «смачных месцаў», асабліва ў фармаце тэрасы, адчувалася даўно, лічаць у «Золотом теленке». У гэтым сезоне там прапануюць «усім зразумелую кухню», расказалі ў рэстаране блогу S13.

На тэрасе будуць падаваць і ланч-меню рэстарана. Таксама на яе распаўсюдзіцца акцыя «Мясны чацвер»: розныя аб’ёмныя сэты кожны тыдзень па спецыяльнай цане.

Новае меню. Крыніца: Telegram

У меню ўключылі пазіцыі для вялікіх кампаній, салаты і закускі да розных відаў напояў. У барным меню з’явіліся летнія напоі: аўтарскія гарбата, ліманады, кактэйлі. Ёсць і выбар дэсертаў.

Як працуе тэраса

Тэраса адкрылася 11 траўня з 16:00. Рэжым працы:

  • панядзелак-серада: 12.00−16.00 (ланч-меню),
  • чацвер: 12.00−23.00,
  • пятніца-субота: 12.00−24.00,
  • нядзеля: 12.00−23.00

Уладальнікі ўстановы абяцаюць бонус у гонар адкрыцця: увесь травень кожную трэцюю страву найменшым коштам у чэку будуць лічыць за 1 рубель.

Забраніраваць столік на тэрасе можна па тэлефоне +375 (29) 838−23−45.

Чаму закрылі «Санвино»

Праект «Санвино» — рэстаран у летняй тэрасе на БЛК з міжземнаморскай кухняй і віном — закрыўся 31 жніўня 2022 года. Тэраса перайшла да «Золотого теленка». Атмасферу на тэрасе абяцалі захаваць.

Міжземнаморская кухня ў Гродзенскім спальніку не вытрымала пандэміі і канкурэнцыі з установамі ў цэнтры горада, распавялі ва ўстанове. таксама паўплывалі перабоі з пастаўкамі і рост коштаў на фоне санкцый і вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024