Навіны

Рэзервістаў адпраўляюць да дому пасля збораў. Але праверкі баявой гатоўнасці не спыняюцца

Вайсковаабавязаныя, якія прымалі ўдзел у праверцы баявой гатоўнасці Узброеых Сіл Беларусі, 2 траўня 2023 года пачалі адпраўляцца дамоў. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны. Тыя, хто паказаў высокія вынікі па баявой падрыхтоўцы, атрымаюць падарункі.

Войска. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: modern.az

Праверкі баявой гатоўнасці не спыняцца

У траўні 2023 года правядуць чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці вайсковых частак і падраздзяленняў. Пра гэта 2 траўня 2023 года паведаміла Міністэрства абароны Беларусі. У першую чаргу правяраць будуць вайсковыя часткі ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай вобласцях.

Да ўдзелу прыцягнуць падраздзяленні вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, ракетных войскаў і артылерыі. Таксама прыцягнуць падраздзяленні забеспячэння.

Колькі чалавек прызавуць

На навучэнне, трэніроўку і адпрацоўку практычных дзеянняў плануюць прызваць не больш за 1000 чалавек. Навучальна-баявыя задачы яны будуць выконваць на некалькіх палігонах.

Міністэрства абароны плануе таксама праверыць фарміраванні атрадаў народнага апалчэння і выкананне імі навучальна-баявых задач у інтарэсах падтрымання вайсковага стану.

Разам з экіпажамі вайскова-паветраных войск і супрацьпаветранай абароны патруляваць паветраную прастору Беларусі будць паветрана-касмічныя сілы Расіі.

Чытайце таксама: Рэзервіст у Баранавічах сапраўды памёр. Ён падавіўся

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024