У Гродзенскім абласным клінічным цэнтры (ГАКЦ) «Псіхіятрыя-наркалогія» новы галоўны лекар — Дзмітрый Лазарэвіч. Яго прадставіла калектыву кіраўніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Людміла Кеда, паведаміў Telegram-канал «Здравоохранение Гродненщины».
Дзмітрый Лазарэвіч скончыў Гродзенскі медычны ўніверсітэт. Працаваў дзяржаўным медычным судовым экспертам-псіхіятарам у Слонімскім міжраённым аддзеле ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а пазней — у тым жа ўпраўленні па Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе скончыў Акадэмію ўпраўлення пры прэзідэнце.
У 2022 годзе заняў пасаду намесніка галоўнага лекара ў ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія». Бацька Дзмітрыя Лазарэвіча — Сяргей Лазарэвіч — кіруе Гродзенскай універсітэцкай клінікай.
Папярэдні галоўны лекар ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» — Сяргей Букін — цяпер будзе намеснікам галоўнага лекара. Ён кіраваў цэнтрам з 2021 па 2023 год. Яго папярэднік Максім Варанко сышоў з пасады ў чэрвені 2021 года. Ён звольніўся па пагадненні бакоў. Некаторыя звазвалі яго сыход з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і візітам у цэнтр Уладзіміра Караніка. Але сам Варанко сцвярджаў, што вырашыў сысці, каб заняцца ўласнымі праектамі.
Чытайце таксама: «Па пагадненні бакоў». У Гродне звольніўся галоўны ўрач «Псіхіятрыі-Наркалогіі»
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…