Навіны

У Беларусі будзе папера ў кожнай прыбіральні: міністэрства прыняла пастанову пра туалеты

Туалетная папера, кручкі для верхняга адзення, урна, ёрш, а таксама накладное сядзенне павінны быць у кожнай грамадскай прыбіральні. Адпаведную пастанову прыняла Міністэрства аховы здароўя. Яно набудзе моц 16 красавіка 2023 года.

Грамадская прыбіральна на гродзенскім аўтаваакзале. Скрыншот: «ЯндексКарты»

Акрамя гэтага, у грамадскіх прыбіральнях павінен быць умывальнік, гарачая вада, вадкае мыла, электрарушнік альбо трымальнік з аднаразовымі папяровымі рушнікамі.

Калі побач з месцам, дзе павінна быць размешчана прыбіральня, няма каналізацыі, трэба ўсталяваць біяпрыбіральню.

Хто адказвае за графік прыборкі

Згодна з дакументам, прыбіральні павінны быць чыстыя, а абсталяванне павінна быць спраўным. За гэтым павінна сачыць адміністрацыя ўстановы, дзе знаходзіцца прыбіральня. Таксама яна павінна арганізаваць вільготную прыборку (па меры неабходнасці, але не радзей, чым раз у суткі). Графік прыборкі павінны размясціць у прыбіральні, каб яго бачылі наведвальнікі.

Чытайце таксама: Известные и неизвестные туалеты Гродно: куда бежать в центре города, если захотелось справить нужду?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024