Навіны

На месцы прафілакторыя «Гродна Азот» пабудуюць новы аздараўленчы комплекс: са спа і саунамі

На тэрыторыі прафілакторыя на Томіна, які знеслі, пабудуюць новы комплекс. Адміністрацыя «АзотСэрвіс» перадала працоўны праект новага аздараўленчага комплексу. Папярэдне ён уключыць залы харчавання, спа-адпачынку, блок з рознымі відамі лазняў і саунаў, паведамляе «Гродзенскі хімік».

Зносілі прафілакторый супрацоўнікі «Гроднапрамбуд». Землі вызвалілі ад старой забудовы і добраўпарадкавалі.

Праект будучага рэкрэацыйнага комплексу ўжо абмяркоўваецца рабочай групай.

Аздараўленчы цэнтр уключаў у сябе дзеючы крыты басейн і будынак прафілакторыя, якое знаходзілася на кансервацыі. Раней аздараўленчы цэнтр планавалі прадаць з паніжэннем цаны на 80% - пакупнікоў гэта не зацікавіла. Будынак вырашылі знесці.

«Гродна Азот» прапанаваў гродзенцам самім выбраць, што будзе на месцы прафілакторыя на Томіна. У апытанні лідзіравалі паркавая зона адпачынку, спартыўны комплекс з трэнажорнай залай, СПА-гатэль/цэнтр з разнастайнасцю працэдур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024