Новости

Выручка гасцініц у Гродзенскай вобласці за год упала на 80%, расказаў Белстат. Але потым перадумаў

Доля выручкі ад гасцінічнага бізнесу ў 2022 годзе абвалілася ў параўнанні з папярэднім на 83% па краіне і 80,3% у Гродзенскай вобласці. На гэта паказвалі звесткі за 2022 год, апублікаваныя Белстатам 21 сакавіка. Праўда, ужо на наступны дзень пасля публікацыі звесткі за 2021 год зніклі з табліцы Белстата. Неўзабаве іх вярнулі, але ўжо змененыя. Праўда, раней чыноўнікі таксама казалі пра значнае падзенне.

У 2022 годзе выручка ад гасцінічнага бізнесу па Гродзенскай вобласці склала 15 407,4 тыс. рублёў. Большая яе частка, праўда, з невялікім адрывам, прыйшлася на беларусаў: 9 714,3 тыс. рублёў прынёс унутраны турызм, 5 693,1 тыс. рублёў прынеслі грамадзяне іншых краін. У параўнанні з 2021 годам дадзеныя паказалі рэзкае падзенне выручкі. Яно стала часткай агульнабеларускага абвалу: выручка ад гасцініц па краіне ўпала да 261 358,2 тыс.рублёў. Пры гэтым 104 744,8 тыс. рублёў гасцініцам прынеслі беларусы, 156 613,4 тыс. рублёў - замежнікі.

Падзенне здарылася пасля росту выручкі ад працы гасцініц і аналагічных месцаў у 2021 годзе ў Гродзенскай вобласці пасля пандэміі: 78 329 тыс. рублёў пасля 8 650,8 тыс. рублёў у 2020 годзе. Асноўную яе частку — 74 979 тыс. рублёў - тады забяспечылі замежнікі. Па ўсёй Беларусі ў 2021 годзе гэты паказчык вырас да 1 530 397 тыс. рублёў супраць 131 647,9 тыс. рублёў у 2020-м, з іх замежнікі прынеслі 1 409 785 тыс. рублёў.

Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў не ў гатэлях, а ў іншых памяшканнях, у 2022 годзе склала 57,6 млн рублёў, заўважыла «Наша Ніва». У 2021 годзе яна была 63,1 млн рублёў.

Змены ў прыбытку ад гасцінічнага бізнесу па першапачатковых дадзеных Белстата

Указ аб пачатку дзеяння бязвізавага ўезду ў некаторыя рэгіёны Беларусі ўступіў у сілу 26 кастрычніка 2016 года. З таго часу зона бязвізу вырасла, расла і доля замежнікаў у выручцы гасцініц. Яшчэ ў 2016 вялікі прыбытак беларускім гасцініцам прыносілі самі беларусы (4632 з 8552 тыс. рублёў). У 2017 — амаль пароўну замежнікі і беларусы (4870,4 і 4929,1 тыс. рублёў адпаведна). У 2018 і 2019 гадах асноўная доля прыбытку была атрыманая ад замежных грамадзян. Год пандэміі прынёс рэзкае падзенне выручкі, пры гэтым большую яе частку прынёс, як да бязвізу, унутраны турызм.

Дадзеныя хутка змянілі, але чыноўнікі казалі пра тое ж

Статыстыку за 2022 год апублікавалі 21 сакавіка. Днём 22 сакавіка звесткі за 2021 год, па якіх было відаць рэзкае падзенне ў 2022-м, зніклі з табліцы дадзеных Белстата, але мы паспелі іх захаваць. Неўзабаве 2021 год вярнуўся ў табліцу, але ўжо з іншымі дадзенымі. Цяпер яны сведчаць пра рост, а не пра падзенне.

Можна было б усумніцца ў правільнасці першапачатковых звестак за 2021 год, але раней чыноўнікі ўжо прызнавалі значнае падзенне долі гасцінічных паслуг і турыстычных кампаній. Пры гэтым вырасла доля попыту на санаторыі. З пачатку 2022 года ў санаторыях Беларусі адпачылі больш за 15,5 тыс. замежнікаў. Экспарт санаторна-курортных паслуг за дзевяць месяцаў 2022 года вырас на 204%. Большасць такіх адпачывальнікаў былі турысты з Расіі.

Чытайце таксама: Караник рассказал, что туристов на Гродненщине стало в 10 раз больше. Но с цифрами что-то не так

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024