Навіны

ЖКГ думае — замяняць ці ўзмацняць мост на Фамічова

Пешаходны мост на вуліцы Фамічова, каля Румлёўскага парка, рыхтуюць да рэканструкцыі. Яго збіраюцца замяніць цалкам або ўзмацніць пралётныя канструкцыі моста. Мост закрыты ўжо больш за год.

Гарадское ЖКГ шукае распрацоўніка для перадпраектнай дакументацыі, піша канал Urban Hrodna. На распрацоўку гатовы выдаткаваць 30 тыс. рублёў з бюджэтных сродкаў.

Таксама трэба будзе распрацаваць дэманстрацыйныя матэрыялы для разгляду на нарадзе ў першага намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

У праекце трэба будзе прадугледзець перыльную металічную ацынкаваную агароджу і пакрыццё пешаходнага палатна.

На распрацоўку перадпраектных дакументаў даецца тэрмін у два з паловай месяцы — з 30 сакавіка па 14 чэрвеня 2023.

Даўжыня моста 80,8 м, шырыня — 3 м паводле праекта і 2,76 м паводле абследавання, вышыня над ярам — 18 м.

Мост закрылі год таму, а праект не маглі знайсці

Пешаходны мост праз яр на вуліцы Фамічова закрылі яшчэ ў пачатку 2022 года — для абследавання. Працы на ім не вяліся. Восенню 2022 года выявілася, што праектная дакументацыя на мост страчаная.

«Матэрыялы, з якіх ён выраблены, кажуць аб саматужным спосабе вытворчасці. У Гродне ёсць некалькі такіх мастоў, якія з’явіліся „паўкустарным“ спосабам. Людзі да іх прывыклі, а на іх няма дакументацыі, таму вызначыць ступень зносу, кантрольныя сілавыя кропкі і магчымасць рэканструкцыі — мы нават не ведаем, што там закладзена», — апісаў сітуацыю Уладзімір Каранік.

Гродзенскі гарвыканкам абяцаў вывучыць патрэбу гараджан у мосце і ў залежнасці ад яе будаваць (або не) мост наноў.

Яшчэ ў 2021 годзе было бачна, што мост у кепскім стане: лушчылася фарба, састарэў асфальт, праржавелі канструкцыі, агаліліся арматуры, нахіліліся агароджы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024